Грамадства2222

Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла напярэдадні чарговай гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі дала інтэрв'ю «Радыё Свабода», дзе сярод іншага выказалася пра сваё стаўленне да Святланы Ціханоўскай і яе працы і заклікала да таго, каб ставіць агульныя інтарэсы вышэй за асабістыя амбіцыі.

Івонка Сурвіла са Святланай Ціханоўскай. Лістапад 2022 года

Івонка Сурвіла з цеплынёй згадала пра сустрэчу з Ціханоўскай падчас яе мінулагодняга візіту ў Канаду:

«Па-першае, яна мне вельмі падабалася як чалавек, цудоўная асоба. І мы вельмі прыемна правялі час разам з яе групай — і яе дэлегацыя, і наша дэлегацыя. Думаю, што ў яе таксама засталіся вельмі добрыя ўспаміны — як і ў мяне.

З пункту гледжання працы — мы ім памагаем усюды, дзе можам, падтрымоўваем усюды, дзе можам. Я ўважаю, што Святлана цяпер мае цудоўнае месца, каб абвяшчаць ўсяму свету пра Беларусь,

пра няўдзел беларускага народа ў вайне з Украінай. Яна мае падмурак, якога мы не мелі ніколі — гэта 2020 год, калі свет пабачыў, што беларускі народ змагаецца супраць дыктатуры і за сваю волю. Гэтыя бела-чырвона-белыя сцягі, якія я прыпамінаю вельмі частка, каб пацешыць сябе, калі бачу, што робіцца цяпер.

Мы паказалі свету, што чакаем на вызваленне. Для Святланы гэта падмурак, на які яна можа абапірацца, каб рабіць сваю працу. І я вельмі задаволеная, калі бачу, што яе прымаюць і слухаюць».

Івонка Сурвіла не змагла прыгадаць сярод дзейных сябраў Рады БНР людзей, якія не падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую. А пры канцы заклікала беларусаў аб'ядноўвацца перад абліччам агульных выклікаў:

«Асабліва важна, каб мы неяк знайшлі спосаб жыць у згодзе, так, як гаворыць наш дарагі сябра Бяляцкі. Каб мы дагаварыліся, што якія б ні былі асабістыя непаразуменні між людзьмі, каб адно было найважнейшае — гэта вольная незалежная Беларусь».

І правяла паралель з нядаўняй еўрапейскай гісторыі:

«Так як некалі ў Францыі 10-15 гадоў таму была небяспека, што выберуць вельмі непрыемнага чалавека, Ле Пэна, у прэзідэнты. Ведаеце, тады было такое пачуццё ў Францыі, што кожны француз, нават найгоршыя ворагі Жака Шырака, галасавалі за Шырака, таму што яны хацелі выратаваць Францыю. Я вось так хацела б, каб такое пачуццё было і ў Беларусі».

Каментары22

  • Aresa
    23.03.2023
    Dobraha vam zdaroŭja, spadarynia Ivonka, i z nadychodziačym śviatam! Žyvie Biełaruś!
  • Эюя
    23.03.2023
    Перамога, вызваленне вязняў і новыя выбары!, Ну канешне. І нават крытыкаваць Прадстаўніка нельга, я лічу. Вось сказаў Прадстаўнік за тыдзень да вайны - "акупацыі няма, не рабіце з рускіх ворагаў" - значыць трэба слухацца Прадстаўніка. Вось сказаў прадстаўнік у першыя дні вайны ,-"трэба ісці на рэферэндум" - значыць трэба слухацца Прадстаўніка. Вось сказаў Прадстаўнік" Канстытуцыя Лябедзькі, гэта наш гонар" - трэба слухаць Прадстаўніка. І так ва ўсіх справах. Трэба слухацца Прадстаўніка.
  • Stinky Pinky
    23.03.2023
    Не, со Светой нам не по пути. Случайная фигура в беларуской политике. 

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне16

Медыцынскую тэхніку заходняй вытворчасці Беларусь замяняе на кітайскую і турэцкую1

Лукашэнка заявіў пра подзвіг Трампа і пажадаў Амерыцы «зноў стаць вялікай»10

Калі Украіна захавае суверэнітэт узамен за нейтральнасць, што гэта будзе значыць для Беларусі?13

У Мінску адкрылі новы вялікі басейн, пабудаваны кітайцамі2

Сацыялагічны аналіз: хто падтрымаў Трампа, а хто — Харыс19

І «Масад», і Ватыкан сачылі за ПВК «Вагнер» і атачэннем Пуціна1

Трамп: «Госпад выратаваў маё жыццё не проста так!» «Гэта будзе залаты век для Амерыкі» ВІДЭА24

Расійскі алігарх па выніках выбараў у ЗША прагназуе падзенне цэн на нафту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ5

СпортДАДАЛІСЯ НОВЫЯ ФОТА5

Гарачы вечар у Варшаве — мінскае «Дынама» не вытрымала націску «Легіі». Але самае цікавае адбывалася на трыбунах ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →