У Літве хочуць абавязаць публічных асоб дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй
Старшыня парламенцкага камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Літвы Лаўрынас Кашчунас прапануе абавязаць публічных асоб у Літве дэклараваць сувязі з Беларуссю і Расіяй. Такія папраўкі да закона аб дэкларацыі публічных і асабістых інтарэсаў былі зарэгістраваныя 7 красавіка, паведамляе Delfi.
«Мэта праекту — заахвочванне кампаній, акцыянеры якіх дэкларуюць публічныя і прыватныя інтарэсы, адмовіцца ад бізнэс-адносін з Расіяй і Беларуссю», — сказана ў тлумачэнні да прапанаваных паправак.
Калі папраўкі будуць прынятыя, то асобы, якія дэкларуюць публічныя і асабістыя інтарэсы (палітыкі, службоўцы, суддзі, разведчыкі, вайскоўцы, кіраўнікі дзяржаўных і муніцыпальных кампаній і іх намеснікі), акрамя дэкларацыі інфармацыі аб наяўнасці акцый і праве на ўдзел у галасаваннях акцыянераў, уплыве на дзейнасць юрыдычных асоб, павінны будуць пазначаць і інфармацыю аб дзейнасці гэтых юрыдычных асоб у Расіі або Беларусі, кантактах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі ў гэтых краінах.
Кашчунас звязаў сваю ініцыятыву з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і ўзняў пытанне пра тое, ці не зʼяўляюцца эканамічныя сувязі з Расіяй і Беларуссю падтрымкай эканомік краін-агрэсараў.
Палітык адмыслова падкрэсліў, што «адказнасць за вайну Расіі ва Украіне ляжыць і на Беларусі».
Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя
Літва падасць на Беларусь у Міжнародны суд за правакаванне мігранцкага крызісу
Літва папрасіла ў Еўрасаюза дадатковыя сродкі для ўмацавання мяжы з Беларуссю
Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна
Каментары