Вайна

Украіна змяніла ваенныя планы з-за ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона — CМІ

З-за ўцечкі сакрэтных амерыканскіх дакументаў Украіна ўжо змяніла некаторыя свае ваенныя планы, паведамляе «УП» са спасылкай на CNN.

 Фота: Мінабароны Украіны

Выданне адзначае, што сакрэтныя дакументы Пентагона, якія былі апублікаваны ў сеціве на працягу апошніх тыдняў, дэманструюць, што ЗША шпіёняць як за праціўнікамі, так і за саюзнікамі, што глыбока занепакоіла амерыканскіх чыноўнікаў, якія асцерагаюцца, што гэта выкрыццё можа паставіць пад пагрозу некаторыя крыніцы і скампраметаваць важныя міжнародныя адносіны.

Некаторыя з арыгінальных дакументаў выкрываюць маштабы амерыканскага праслухоўвання ключавых саюзнікаў, у тым ліку Паўднёвай Карэі, Ізраіля і Украіны.

Іншыя раскрываюць ступень пранікнення ЗША ў Міністэрства абароны Расіі і расійскую ПВК «Вагнер», крыніцы зараз могуць быць адрэзаны або пастаўлены пад пагрозу.

Іншыя дакументы раскрываюць ключавыя слабыя месцы ва ўкраінскім узбраенні, супрацьпаветранай абароне, колькасці і гатоўнасці батальёнаў у крытычны момант вайны, калі ўкраінскія войскі рыхтуюцца да контрнаступлення супраць расіян, і менавіта тады, калі ЗША і Украіна пачалі развіваць больш даверныя адносіны ў сферы абмену разведвальнай інфармацыяй.

Украіна ўжо змяніла некаторыя свае ваенныя планы з-за гэтай уцечкі, паведаміла CNN крыніца, блізкая да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Пентагон прыклаў «міжведамасныя намаганні» для ацэнкі наступстваў уцечкі, заявіла ў нядзелю намеснік прэс-сакратара Пентагона Сабрына Сінгх.

«Міністэрства абароны працягвае вывучаць і ацэньваць дакладнасць сфатаграфаваных дакументаў, якія распаўсюджваюцца ў сацыяльных сетках і, як уяўляецца, утрымліваюць важныя засакрэчаныя звесткі, — гаворыцца ў заяве Сінгх. — Была распачата міжведамасная праца, засяроджаная на ацэнцы ўплыву гэтых фатаграфій на нацыянальную бяспеку ЗША, а таксама на нашых саюзнікаў і партнёраў».

Сінгх дадала, што афіцыйныя асобы ЗША на выхадных размаўлялі з саюзнікамі і партнёрамі пра гэту ўцечку і праінфармавалі «адпаведныя камітэты Кангрэса».

Па словах афіцыйных асоб, уцечка таксама прымусіла Пентагон прыняць меры для ўзмацнення кантролю за патокам такіх звышсакрэтных дакументаў, звычайна даступных сотням людзей ва ўрадзе.

Многія дакументы маюць паметкі, якія ўказваюць на тое, што яны былі падрыхтаваны разведвальным падраздзяленнем Абʼяднанага штаба, вядомым як J2, і, здаецца, зʼяўляюцца дакументамі для брыфінгаў.

У пятніцу Сінгх заявіла, што міністэрства працягвае вывучаць гэта пытанне і накіравала яго ў Міністэрства юстыцыі, якое асобна пацвердзіла CNN, што пачало расследаванне ў дачыненні да крыніцы ўцечкі. 

6 красавіка NYT паведаміў, што ў Twitter і Telegram зʼявіліся засакрэчаныя ваенныя дакументы, якія дэталізуюць планы ЗША і НАТА па развіцці ўкраінскай арміі перад запланаваным контрнаступленнем.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк назваў «злітыя» матэрыялы «фоташопам» і пажартаваў аб дэградацыі расійскай разведкі. Амерыканскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці паведамілі агенцтву Reuters, што за ўцечкай некалькіх сакрэтных амерыканскіх ваенных дакументаў, якія былі выкладзены ў сацсетках і нібыта сведчылі аб падрыхтоўцы да вясновага контрнаступлення Украіны, стаіць Расія або прарасійскія элементы.

Пазней у сацыяльных сетках зʼявілася новая порцыя сакрэтных дакументаў, якія, імаверна, дэталізуюць сакрэты амерыканскай нацыянальнай бяспекі ў адносінах да Украіны, Блізкага Усходу і Кітая.

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Пакуль Лукашэнка скардзіцца на беларусаў за любоў да Versace, прапагандыстка пахвалілася іх парфумай19

Нямецкую вёску назвалі найлепшым «разумным горадам» у свеце1

39-гадовы прэм‘ер Марыінскага тэатра ў Пецярбургу загінуў, калі палез праз балкон па наркотыкі11

Міністарка роўных правоў Швецыі пакутуе ад незвычайнай фобіі — яна баіцца бананаў21

Больш за 20 беларусаў выратавалі з рабства на звалцы пад Масквой8

Кіраўніка ЦВК Грузіі на заключным пасяджэнні аблілі фарбай1

Лукашэнка: Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць22

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →