Вайна11

Ва Украіны да мая могуць вычарпацца ракеты СПА, сведчаць злітыя амерыканскія дакументы

Калі Кіеў выкарыстае апошнія запасы ракет С-300, гэта дазволіць Расіі дамагчыся перавагі ў паветры, паведамляе WSJ.

Ukrainian emergency service
Украінскія экстранныя службы вывозяць рэшткі ракеты С-300, выпушчанай расійскімі войскамі па Харкаве ў лютым. Фота: Вадзім Гірда / Associated Press

Паводле меркаваных дакументаў Пентагона, якія трапілі ў сацыяльныя сеткі, Расія можа дасягнуць сваёй даўняй мэты — здабыцця кантролю над паветранай прасторай Украіны — ужо ў маі, бо ва Украіны заканчваюцца зенітныя ракеты.

Палкоўнік Юрый Ігнат, прэс-сакратар Паветраных сіл Украіны, сказаў, што не можа каментаваць дакладнасць інфармацыі на слайдах, якія трапілі ў СМІ, бо такія даныя засакрэчаныя ва Украіне. Аднак ён пацвердзіў, што СПА Украіны сутыкаюцца з дэфіцытам боекамплекту і што Украіне тэрмінова патрэбная дапамога ад саюзнікаў.

«Калі мы прайграем бітву за неба, наступствы для Украіны будуць вельмі сур'ёзнымі», — сказаў Юрый Ігнат. — Цяпер не час марудзіць».

Паводле яго слоў, пасля больш як года вайны Украіна сутыкнулася з сур'ёзнай праблемай пошуку боепрыпасаў савецкай распрацоўкі для зенітна-ракетных сістэм С-300 і комплексаў «Бук». Гэтыя савецкія сістэмы складаюць аснову ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Гэтыя комплексы могуць перахопліваць цэлі на вышыні, большай за 6000 метраў, і менавіта яны не даюць Расіі магчымасці выкарыстоўваць самалёты ў глыбіні Украіны.

СПА Украіны таксама не дае расійскім самалётам наносіць удары па рухомых украінскіх калонах, пазіцыях войскаў і іншых вайсковых аб'ектах у тыле, што кампенсуе велізарную перавагу Масквы ў колькасці і якасці баявых самалётаў.

Аднак, паводле сакрэтнага меркаванага слайда Пентагона ад 28 лютага, Украіна цалкам зрасходуе свой запас ракет «Бук» да 13 красавіка, а ракет С-300 — да 3 мая пры цяперашніх тэмпах выкарыстання.

Да таго часу, паводле карты ў іншай меркаванай прэзентацыі Пентагона, таксама ад 28 лютага, большая частка крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры Украіны за межамі Кіеўскай вобласці і двух іншых абласцей на паўднёвым захадзе краіны больш не будзе мець прыкрыцця СПА. Колькасць неабароненых крытычна важных аб'ектаў вырасце з 6 да больш як 40.

ЗША, Нарвегія, Канада і Нямеччына апошнія месяцы перадалі Украіне дзве батарэі СПА Nasams і адну батарэю СПА Iris-T, паводле дакумента, да мая і ў гэтых сістэм павінны скончыцца боепрыпасы.

Плануецца, што Украіна атрымае дадатковую батарэю Patriot з Нямеччыны, а Францыя і Італія дадуць па адной супастаўнай сістэме SAMP-T. Па словах палкоўніка Ігната, хоць украінскія экіпажы ўжо прайшлі навучанне, ні адна з гэтых сістэм яшчэ не разгорнута.

Хоць Patriots і SAMP-T больш дасканалыя, чым С-300, тры батарэі, якія павінны прыбыць ва Украіну, не замяняць шырыні ахопу, якая забяспечваецца 25 дзейнымі сёння ўкраінскімі батарэямі С-300, гаворыцца ў прэзентацыі Пентагона.

Паводле ацэнак Еўрапейскага камандавання Узброеных сіл ЗША, Украіне неабходна 12 батарэй Patriot або SAMP-T і 16 батарэй класа Nasams або Iris-T для забеспячэння адэкватнага прыкрыцця, гаворыцца ў дакуменце.

У кароткатэрміновай перспектыве дакумент рэкамендуе паспрабаваць знайсці дадатковыя боепрыпасы для С-300 і «Бук» за мяжой, што не проста, таму што большасць саюзнікаў Украіны, у якіх былі такія сістэмы, ужо перадала іх. У доўгатэрміновай перспектыве адзінае прапанаванае рашэнне — у пастаўцы дастатковай колькасці заходніх сістэм СПА, каб пакрыць усю краіну.

Чытайце яшчэ:

З сакрэтных амерыканскіх дакументаў стала вядома лічба страт украінскай арміі

Украіна змяніла ваенныя планы з-за ўцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона — CМІ

Каментары1

  • й
    10.04.2023
    Эта серия сливов все больше становится похожа на замануху для руссов. Сейчас это все попадет в папочку на стол величайшему г*внокомандующему во вселенной, и тот начнет топотеть ножками "всем в наступление, у них все кончилось, приказываю Киев за 3 дня (снова)!"

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну44

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну44

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →