«Пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны». Мінабароны адказала на скаргі, што мужчын з Брэстчыны забіраюць на зборы, не даўшы сабрацца
На мінулым тыдні ў многіх гарадах і раёнах Брэсцкай вобласці мясцовых мужчын-вайсковаабавязаных у аўральным рэжыме забіралі на зборы, прытым, паводле шматлікіх сведчанняў, многім не давалі нават узяць неабходныя рэчы. Мінабароны адрэагавала на гэтыя скаргі.
Спешна забраных «партызан» адпраўлялі ў 11-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду, дыслакаваную ў Слоніме. Як запэўніў намеснік камандзіра брыгады па тыле палкоўнік Дзям'ян Яшчук, «пасля прыбыцця вайсковаабавязаныя былі экіпіраваны».
«Пасля прыбыцця ім выдадзены прадметы рэчавай маёмасці першай катэгорыі, цеплаізаляцыйныя дыванкі, спальныя мяшкі, — заявіў Дзям'ян Яшчук. — Арганізавана размяшчэнне вайсковаабавязаных у казармах, спартзале, навучальным корпусе, клубе. Харчуюцца яны ў дзвюх сталовых РУП ТПУ пры Міністэрстве абароны».
Па словах афіцэра, створаны ў брыгадзе запас дазваляе рабіць планавы прыём вайсковаабавязаных.
Як адзначаў раней вайсковы камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Кахавец, гэтыя зборы маюць працягнуцца да 35 сутак для ўкамплектавання вайсковай часці, якая падвяргаецца праверцы.
Каментары
У,якой не застанецца ад iх мокрага месца