Аўто22

Lada паказала свой першы электрамабіль. Яго будуюць на базе Dacia Logan MCV родам з 2006 года

АўтаВАЗ прадставіў у Сочы новы электрычны фургон Lada e-Largus. Да цяперашняга часу аўтамабіль паказвалі толькі на рэндарах.

Lada e-Largus. Фота: RCI News

Е-Largus абсталяваны электрычным рухавіком на 150 конскіх сіл. Заяўлены разгон да 100 км/г — 10 секунд. Абяцаны запас ходу складае 400 км. Плануецца, што аўтамабіль будуць выпускаць як у легкавой, так і ў грузавой версіі. Грузапад'ёмнасць апошняй будзе складаць 430 кілаграм.

Набыць электрычную «Ладу» атрымаецца не раней, чым у 2024 годзе, менавіта на пачатак наступнага года запланаваны запуск электрычнага Largus у серыю. Пробную партыю электрычных Lada e-Largus збіраюцца сабраць у канцы 2023 года.

Lada e-Largus. Фота: RCI News

Колькі будзе каштаваць аўтамабіль, дакладна не вядома, бо вытворца яшчэ не агучваў цэн. Раней гаварылася, што электрычны «Ларгус» будзе на 20—30 адсоткаў даражэйшы за версію з бензінавым рухавіком.

На бягучы момант Largus у самым танным выкананні прадаецца ў Беларусі за 19 тысяч даляраў. Вынікае, што яго электрычная версія будзе прадавацца по цэнах 23—25 тысяч даляраў, калі браць да ўвагі аўтамабілі ў самай простай камплектацыі. 

Lada e-Largus Фота: RCI News

Цікава, што Lada Largus па факце з'яўляецца копіяй Dacia Logan MCV, які пачалі выпускаць у Румыніі яшчэ ў 2006 годзе. З 2012 года аналагічны аўтамабіль, толькі ўжо пад маркай Lada, пачалі выпускаць у Расіі. У Еўропе выпуск Logan першага пакалення быў завершаны ў тым жа 2012 годзе. На змену яму прыйшоў аўтамабіль другога пакалення, а ўжо ў 2020 яго змяніў «Логан» трэцяга пакалення. 

Dacia Logan MCV 2006 года. Фота: wikipedia.org / Thomas Doerfer

Lada Largus у сваю чаргу застаецца ўсё той жа Dacia Logan MCV, якая выйшла ў свет амаль 20 гадоў таму. У 2021 годзе Largus таксама перажыў глыбокі рэстайлінг, атрымаўшы пярэднюю частку, як у Dacia Logan другога пакалення. А вось з боку і з тылу сучасная Lada Largus і яе электрычны варыянт, які толькі плануюць запусціць у серыю ў наступным годзе, амаль не адрозніваецца ад Dacia 2006 года выпуску.

Чытайце таксама: 

Як адрозніваюцца цэны на новыя аўто ў Еўропе і Беларусі

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі?

Каментары2

  • Оч.интересно
    15.04.2023
    На неделе выходили ролики в ютюбе российских автоблогеров. Все их содержание прямо или косвенно говорит о том, что росавторынок схлопывается со скоростью света и что скоро некоторые поедут за автосами в Беларусь....))
  • анатам
    16.04.2023
    Целый багажник аккумуляторов?!)))

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу23

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу23

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →