Эканоміка

Фітнэс-цэнтр «Трайпла» ў Мінску купіў уладальнік фармацэўтычнага бізнэсу

У канцы мінулага тыдня фітнэс-цэнтр Evo wellness club у Мінску, які належаў «Трайплу» Юрыя Чыжа, прадалі на аўкцыёне. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце «Белрэалізацыя». Комплекс за амаль 2,9 млн даляраў купіла кампанія «Белфарм-медыка», сузаснавальнікам якой з'яўляецца бізнэсовец Андрэй Шчэбраў. Realt.by расказала, што гэта за чалавек і які ў яго бізнэс.

Комплекс Evo wellness club знаходзіцца на вуліцы Багдановіча, 155. Ён пазіцыянуецца як прэміяльны фітнэс-клуб. Акрамя непасрэдна фітнэс-клуба, у комплексе на чатыры тысячы квадратных метраў ёсць рэстаран, салон прыгажосці, спа-зона, трэнажорная зала, басейн з рэлакс-зонамі і лазнямі, пілатэс-студыя і сталовая для персаналу.

Комплекс працуе ўжо больш за 10 гадоў, але нядаўна яго выставілі на таргі. Пачатковы кошт быў 13,3 млн рублёў — і некалькі таргоў не адбылося. У выніку цану панізілі на 30% і яна стала ўжо каля 9,3 млн рублёў. Новыя таргі прайшлі 14 красавіка. Яны былі арганізаваныя на паніжэнне — да мінімальнага кошту 8 млн рублёў.

На комплекс прэтэндавалі мінімум тры пакупнікі, а пераможцам аўкцыёну стала ТАА «Белфарм-медыка». Фітнэс-цэнтр абышоўся ёй у 8 475 980 рублёў (каля 2,9 млн даляраў па актуальным курсе).

Згодна з выпіскай з адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб, кампанія «Белфарм-медыка» існуе з 2010 года. Асноўны від яе дзейнасці — аптовы гандаль фармацэўтычнымі, медыцынскімі і артапедычнымі таварамі. Сузаснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца бізнэсовец Андрэй Шчэбраў і СЗАТ «Белфарм».

65-гадовы Андрэй Шчэбраў — адзін з найвядомейшых бізнэсменаў на аптэчным рынку Беларусі. На пачатку 90-х разам з партнёрамі ён стварыў кампанію «Белфарм», якая стала першым прыватным пастаўшчыком замежных лекаў у краіну. «Белфарм» стала таксама першай у Беларусі прыватнай аптэчнай сеткай.

Росквіт «Белфарма» прыйшоўся на канец 1990-х — пачатак 2000-х гадоў, у якія кампанія паўдзельнічала ў аанаўскай праграме па абмене харчавання і лекаў на іракскую нафту.

Яшчэ ў 2010 годзе аптэчная сетка Шчэбрава і партнёраў займала другое месца пасля дзяржаўнай сістэмы «Фармацыя» па ліку кропак продажаў. Але ў апошняе дзесяцігоддзе яе пацяснілі больш агрэсіўныя гульцы, якія зрабілі стаўку на развіццё брэндаваных сетак.

У 2020 годзе сетка «Белфарм» ужо не ўваходзіла нават у дзясятку найбуйнейшых рознічных бізнэсаў, а яшчэ раней выпала з ліку вядучых дыстрыб'ютараў. У 2022 годзе аптэкі «Белфарма» увогуле перайшлі пад крыло сеткі «Востраў здароўя».

Каментары

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры8

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Галоўнае
Усе навіны →