«Металург» са Жлобіна атрымаў перамогу над гродзенскім «Нёманам» у апошнім, сёмым матчы фінальнай серыі нацыянальнага першынства і другі раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.
У панядзелак у вырашальным паядынку ў Гродне «Металург» перамог з мінімальным лікам — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0). Адзіную шайбу закінуў на 29-й хвіліне Павел Купчыхін.
Летась «Металург» таксама стаў чэмпіёнам, абыграўшы ў фінальнай серыі мінскае «Юнацтва». Усяго цяпер у жлобінцаў тры перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце.
Каментары