Грамадства77

Зелянкоўская знайшла тонкія словы для характарыстыкі Генадзя Давыдзькі 

Вядомая актрыса і экс-зорка Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская дала інтэрв’ю праекту «Ток». У вялікай гутарцы яна згадала ў тым ліку пра здымкі ў фільме «Анастасія Слуцкая».

Святлана Зелянкоўская Святлана Зеленковская
Святлана Зелянкоўская. Скрыншот відэа

Каб атрымаць ролю, давялося тэрмінова вучыцца ездзіць на кані

Святлана Зелянкоўская згадвае, што адбор на здымкі ў фільме (ён выйшаў у 2003 годзе) быў вельмі цікавы: «На гэтую ролю ўжо была знойдзена кандыдатка — расійская актрыса Алеся Судзілоўская. Але гэта была таямніца, і трэба было зрабіць для народу пробы для беларускіх актрыс, каб пасля сказаць, што не атрымалася знайсці беларускую. Гэта было арганізавана для птушачкі».

Але так здарылася, што расійская актрыса адмовілася. У такой сітуацыі былі перагледжаны ўсе пробы, якія былі. І Зелянкоўскую паклікалі на паўторныя пробы. Каб атрымаць ролю, ёй давялося тэрмінова вучыцца ездзіць на кані:

«У мяне было тры дні. Я ўсе дні не злазіла з каня. Мне было вельмі цяжка, таму што ўсё балела. Балелі нават тыя цягліцы, пра якія я не ведала, што яны існуюць.

Пасля вылежвалася ў ванне. Піла піва. Мне казалі, што гэта дапамагае, каб не балела цела. А пасля трэба было праскакаць на кані, саскочыць з яго і прачытаць даволі моцны маналог. Усё атрымалася. Я была нават у кальчузе. Яна была сапраўдная і важыла каля дзесяці кілаграмаў. І трэба было яшчэ трымаць меч».

Святлана згадвае, што тая папулярнасць, якую яна здабыла пасля выхаду фільма, адбілася на яе творчым жыцці. Яна шмат працавала ў тэатры, у актрысы было шмат гастроляў, фестываляў і творчых сустрэч.

«Я была ў гэтым віры. Не скажу, што моцна адчувала папулярнасць. Але, зразумела, было прыемна», — згадвае Зелянкоўская.

Па словах Святланы, вельмі дрэнна, што беларускамоўная версія была зроблена толькі пасля прэм'еры. Прэмʼера і паказы былі на рускай мове. І для школьнікаў, і для простых гледачоў.

Як на здымках рыхтаваліся да візіту Лукашэнкі

Актрыса падзялілася ўспамінамі пра падрыхтоўку да візіту Лукашэнкі на здымкі.

«Мы рабілі выгляд, што гэта здымкі. Плёнкі ў камеры не было. І па сюжэце я павінна была на кані з букетам кветак пад'ехаць да яго, саскочыць з каня і ўручыць. Я адмовілася».

Святлана згадвае, што гэта было вельмі цяжка зрабіць, яе ўгаворвалі. Прыехалі нават міністр культуры і яго намеснік. «І яны проста стаялі нада мною, калі я рыхтавалася і мне рабілі макіяж. Яны гаварылі: «Што ты сабе тут дазваляеш? Як ты тут сябе паводзіш? Ты павінна. Мы табе не прабачым». Усё ж неяк выкруціліся. Тады букет падарыла дырэктар карціны. Яна мяне выратавала».

Пра тое, што было потым

Пазней Зелянкоўскую прымусілі сядзець побач з Лукашэнкам на святкаванні Дня незалежнасці, у дзень, калі была прэмʼера фільма. 

Яна не стала распавядаць пра тое, што адбывалася падчас гэтага мерапрыемства. Але згадвае пра наступствы:

«Пасля я дала інтэрвʼю «Народнай волі». У ім ішла гаворка пра беларускую мову. Я сказала пра тое, што закрываюцца беларускамоўныя школы. Гэта ганьба для краіны. 

Пасля пад відам творчай сустрэчы мяне выклікалі ў парламент. Там у такім цесным пакойчыку мне сказалі ўсё, што я павінна рабіць, куды я павінна даваць інтэрвʼю, куды не. Што я павінна гаварыць. Што я абразіла прэзідэнта, яго вельмі расчаравала. І ён на мяне вельмі злосны».

Зелянкоўская называе і таго, хто з ёю вёў размову. Гэта былі Уладзімір Канаплёў (былы дэпутат, які ў 2004 годзе стаў старшынёй Палаты прадстаўнікоў, з 2006 года ўзначальвае Беларускую федэрацыю гандбола) і Урал Латыпаў (у 2001-2004 гадах узначальваў Адміністрацыю Лукашэнкі).

Актрыса згадвае, што пасля гэтага яна не спыніла даваць інтэрвʼю і трапіла ў няміласць. Яе не дапускалі на кінафестываль «Лістапад», не давалі працаваць на тэлебачанні, істотна зменшылася загрузка ў тэатры, не было запрашэнняў у кіно. Усё нармалізавалася прыкладна ў 2007-2008 гадах.

Пра кінастудыю «Беларусьфільм»

Зелянкоўская лічыць, што фільм «Анастасія Слуцкая» можа быць станоўча ацэнены за тое, што ён звяртаецца да гісторыі Беларусі. Пры гэтым яна адзначае «казачнасць» фільма:

«Я добра стаўлюся да таго, што ёсць гэты фільм. Але хацелася б больш шырокага спектру нашых гістарычных фільмаў. Каб у нас было больш розных гістарычных карцін. Розных па сваёй якасці. Бо гэты дастаткова просты».

Па словах актрысы, для яе асабіста гэты фільм вельмі важны, бо ён прынёс славу і папулярнасць.

Актрыса называе суму ганарару за здымкі — прыкладна 11 тысяч даляраў. Гэтыя грошы яна ўклала ў кватэру.

Калі аналізаваць дзейнасць кінастудыі «Беларусьфільм», то, на погляд Зелянкоўскай, як раней, так і цяпер, на кінастудыі выпускаецца мала фільмаў.

«Кінастудыі не хапае колькасці. Каб можна было выбраць, прыцягнуць рознага гледача. Не хапае фестывальнага кіно. У кіно трэба больш сродкаў укладаць дзяржаве. Рабіць больш якасныя фільмы. Можа, запрашаць нейкіх рэжысёраў. Хаця і свае добрыя маладыя рэжысёры ёсць».

Яна заўважае, што мала сочыць за тым, што цяпер адбываецца на кінастудыі.

Давыдзька — таленавіты акцёр, а Тарзан — сціплы

У фільме разам са Святланай Зелянкоўскай здымаўся Генадзь Давыдзька. Актрыса згадвае яго як таленавітага акцёра і чалавека, які мог прыйсці на дапамогу, стараўся рабіць усё для Купалаўскага тэатра, у якім быў генеральным дырэктарам.

«На той час ён быў дырэктарам тэатра і добра ставіўся да таго, што ў ім адбываецца. Стараўся ўсё рабіць для тэатра і для акцёраў. І заробкі былі нармальныя. На той час гэта добры, класны мужык быў. А зараз я ўжо не ведаю, што змянілася, што сталася з ім. Такім, які ён зараз, я яго не ведаю. Як акцёр ён таленавіты. І гэта зараз таксама відавочна. Добра іграе сваю ролю», — іранізуе Зелянкоўская.

Іншага селебрыці — Тарзана, які таксама здымаўся ў фільме — Святлана характарызуе як сціплага чалавека:

«Ён не паводзіў сябе як зорка. Мне гэта вельмі спадабалася. Ён большую частку часу праводзіў у стайні з дзяўчатамі. Мы сустракаліся толькі на здымках».

Глядзіце цалкам:

Каментары7

  • олесникова
    26.04.2023
    держит руки в форме 💙 на уровне своей этой самой полусферы nashaniva.com/314594
  • Ёсік
    26.04.2023
    А што ў гэтым фільме класнага? Знялі нейкую гаўняшку, і ўсё не можаце супакоіцца.
  • наташя
    26.04.2023
    а дынько ж сустракаўся з ім? не?
    і нічога... здаецца жывы

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Усе навіны →
Усе навіны

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне2

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга41

Польская пракуратура расследуе парушэнні ў візавай праграме для айцішнікаў — ёй карысталіся тысячы беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Калі Канапацкая стала падкантрольная Лукашэнку? Расказваюць яе сябры

Галоўнае
Усе навіны →