Грамадства11

На «прафілактычныя гутаркі» цяпер выклікаюць і ў райвыканкамы

Даўно вядома, што «нядобранадзейных» у палітычным сэнсе беларусаў перыядычна выклікаюць у пракуратуру, Следчы камітэт або РАУС. Падчас так званых «прафілактычных гутарак» людзям нагадваюць пра іх «правіны» і даюць падпісаць паперу з афіцыйным папярэджаннем. Але з нядаўняга часу «на прафілактыку» пачалі выклікаць і ў райвыканкамы, піша «Віцебская вясна».

Будынак Кастрычніцкага райвыканкама ў Віцебску
Будынак Кастрычніцкага райвыканкама ў Віцебску. Фота: vitebsk.gov.by

У Віцебску ў райвыканкамах, паводле праваабаронцаў, стварылі адмысловыя групы з ідэалагічных работнікаў «у межах барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам».

Адна з такіх груп дзейнічае ў выканкаме Кастрычніцкага раёна, і пра візіт туды на ўмовах ананімнасці праваабаронцам расказаў адзін з асуджаных за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія інтэрнэт-рэсурсы».

Позву на гутарку яму пад подпіс уручыла паштальёнка. У позве былі пазначаныя дата і нумар кабінета, куды трэба было з'явіцца ў прызначаны час. Але давялося пачакаць і пад дзвярыма: у кабінет ужо стаяла невялікая чарга. У яго запрашалі па адным.

За дзвярыма тры жанчыны распытвалі кожнага, што здарылася, і ўшчувалі «за паводзіны». Тлумачылі, што пакаранне панесена заслужана і раілі надалей «не паўтараць памылак». У сярэднім гутарка працягвалася не больш за 15—20 хвілін.

З убачанага вынікала, што ў выканкамах ёсць спісы з пазначэннем месцаў жыхарства нядаўна асуджаных. У чарзе былі і тыя, хто адбыў «суткі», і аштрафаваныя за адміністрацыйныя правапарушэнні.

Паўнамоцтвы падобных ідэалагічных груп абмяжоўваюцца ўнутранымі распаражэннямі выканкама — органа, які іх стварыў. Адказнасць за ігнараванне падобных выклікаў нібыта і не прадугледжана. Тым не менш, віцябляне лічаць за лепшае не абвастраць сітуацыю, бо спісы «нядобранадзейных» відавочна паступаюць з міліцыі, а справаздача аб праведзеных гутарках, магчыма, таксама пойдзе ў гэтую ўстанову.

Каментары1

  • Пмп
    10.05.2023
    Ганьба.

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не13

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля прызначэння даты выбараў «экстрэмістаў» прымушаюць падпісаць адмысловую паперу6

Упершыню са жніўня Трамп абагнаў Харыс. Усе штаты, якія вагаюцца, таксама за яго13

У Нарвегіі падлеткам забароняць карыстацца сацсеткамі5

Беларуска расказала, як бюджэтна за тры тыдні наведаць сем еўрапейскіх краін і два моры2

Вось за што бізнэсоўцу Сяргею Юнчыцу прысудзілі пяць гадоў калоніі і 20 тысяч рублёў штрафу10

З'явілася ВІДЭА, як Полк Каліноўскага ваюе ў Харкаўскай вобласці19

Эканаміст Львоўскі: Насельніцтва ў Беларусі ўжо хутчэй за ўсё меншае за 9 мільёнаў17

Краіны БРІКС адмаўляюцца разам з Пуціным змагацца супраць Захаду і даляра4

У Польшчы затрымалі дыверсантаў, якія рассылалі па Еўропе пасылкі з выбухоўкай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не13

Дуда: Мы вяртаем жалезную заслону на мяжы з Беларуссю і Расіяй, хоча таго Захад ці не

Галоўнае
Усе навіны →