Спявачка Маргарыта Ляўчук паведаміла ў інстаграме пра нараджэнне дзіцяці.
«Нарадзілі», — напісала Маргарыта.
У подпісе да фота яна ўдакладніла, што немаўля — хлопчык.
Нядаўна Маргарыта пераехала жыць ва Украіну і выйшла там замуж. Яе абраннік — украінец Руслан Карнійка, ён з Харкава. Вучыўся ў Харкаўскім нацыянальным універсітэце Паветраных Сіл імя Івана Кажадуба. Служыць у супрацьпаветранай абароне, збіў каля дзясятка дронаў на подступах да Харкава.
Сама спявачка ездзіла на фронт выступаць перад вайскоўцамі разам з украінскім Культурным дэсантам. Тады і пазнаёмілася з Русланам.
Каментары