Свет99

Краіны брытанскай Садружнасці падпісалі дакумент аб кампенсацыі Вялікабрытаніяй шкоды ад гандлю рабамі

Па выніках двухдзённага саміту краін Садружнасці кіраўнікі ўрадаў гэтага аб’яднання (большасць удзельнікаў якога — былыя брытанскія калоніі) абвясцілі, што прыйшоў час пачаць дыялог з Вялікабрытаніяй аб неабходнасці кампенсацыі шкоды, нанесенай гэтым краінам трансатлантычным гандлем рабамі і эксплуатацыяй рабскай працы. Сама Вялікабрытанія таксама падпісала дакумент, але з адным нюансам.

Ілюстрацыйная выява, на якой адлюстраваная эпоха трансатлантычнага гандлю рабамі. Фота: Pictures from History / Contributor Getty Images

У прынятым па выніках саміту камюніке, падпісаным кіраўнікамі ўрадаў усіх 56 краін-удзельніц брытанскай Садружнасці, у тым ліку і прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, утрымліваецца заклік да «абмеркавання пытання аб кампенсацыі нанесенай Лонданам шкоды за бесчалавечны трансатлантычны гандаль рабамі». У заяве ўдакладняецца, што прыйшоў час для «змястоўнай, праўдзівай і паважлівай размовы» па гэтай тэме, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі.

Краіны Садружнасці патрабуюць ад Вялікабрытаніі рэпарацый за ўвесь перыяд трансатлантычнага рабагандлю. Аднак Лондану гэтая ідэя не падабаецца.

Як піша агенцтва, Стармер пагадзіўся з неабходнасцю пачаць дыялог, але пры гэтым заявіў, што пытанні памеру выплат на сустрэчы не абмяркоўваліся і што Вялікабрытанія «вельмі выразна і паслядоўна» прытрымліваецца пазіцыі, што выплачваць рэпарацыі былым калоніям не будзе.

Канчатковая сума рэпарацый можа скласці як мінімум 24 трыльёны даляраў (што эквівалентна памеру амаль усяго публічнага дзярждоўгу ЗША, або паўтара ВУП усяго Еўрасаюза. — «НН»).

Патэнцыйныя рэпарацыі ад Вялікабрытаніі, паводле экспертаў, могуць прымаць розныя формы, уключаючы фінансавыя выплаты, спісванне даўгоў, афіцыйныя прабачэнні, адукацыйныя праграмы, стварэнне музеяў і манументаў, эканамічную падтрымку і дапамогу ў галіне аховы здароўя.

Садружнасць нацый (брытанская Садружнасць) была створаная ў 1949 годзе. Цяпер у гэтую арганізацыю ўваходзяць 56 дзяржаў, і яна праяўляе гатоўнасць прымаць у свой склад новыя краіны, нават калі некаторыя з іх, як Мазамбік ці Руанда, ніколі не былі брытанскімі калоніямі або залежнымі ад Брытанскай Імперыі тэрыторыямі.

Каментары9

  • ІРА
    26.10.2024
    Канчатковая сума рэпарацый можа скласці як мінімум 24 трыльёны даляраў (што эквівалентна памеру амаль усяго публічнага дзярждоўгу ЗША, або паўтара ВУП усяго Еўрасаюза. — «НН»).

    сцясьняюся спрасіць - а хто калі выплаціць што індзейцам?
  • Віталь
    27.10.2024
    Ідыёты. Яны не ведаюць элементарнымі прынцыпаў права. У час падзей гэтыя дзеянні НІДЗЕ НЕ ЛІЧЫЛІСЯ НЕЗАКОННЫМІ. Больш за тое - самі "ахвяры" наладжвалі гандаль рабамі толькі дай.
  • Меркаванне
    27.10.2024
    Калі пайшла такая п’янка, то Садружнасць у поўным складзе павінна грошы афрыканскім краінам, бо непасрэдна продкі жыхароў былых калоній былі прамымі эксплуататарамі. Наколькі памятаю, Вялікабрытанія дабравольна і мірна поадставіла незалежнасць краінам Садружнасці, таму і з гэтага гледзішча ўлады краін Садружнасці з’яўляюцца пераемнікамі ўладаў калоній з усімі іх запазычанасцямі і правіннасцямі.

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку103

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Усе навіны →
Усе навіны

«Бу! Спужаўся?» Мем са стромным катом запаланіў інтэрнэт15

Кныровіч патлумачыў, чаму лепш галасаваць на выбарах за Гайдукевіча, чым за Лукашэнку28

Да 10 шахедаў за ноч заходзілі ў Беларусь, адзін страчаны, авіяцыя не ўзнімалася1

Колькасць легкавікоў на польскай мяжы пераваліла за тысячу

У беларускіх санаторыях зробяць спецыяльныя нумары для пэўнай катэгорыі людзей

Стала вядома, хто ўзначаліў ініцыятыўную групу Лукашэнкі7

З-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране самалёт сям’і Лукашэнкі ноччу 2 гадзіны кружыў над Баку1

На наступным тыдні можа пайсці першы снег1

Рэдкі выпадак: на чыгунцы Беларусі перайменавалі дзве станцыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку103

«У тых, хто быў у Мінску ў 2020-м, зусім іншае меркаванне». Сястра Калеснікавай адказала Пазняку

Галоўнае
Усе навіны →