Палітзняволены тэхнік-праграміст Алег Гармазінскі адбыў тэрмін і выйшаў на волю
У кастрычніку 2021 года суддзя Аляксей Крапачоў прызначыў Алегу два гады ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).
Алега Гаразінскага прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у тэлеграм-канале некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўную ацэнку Лукашэнкі, піша «Вясна».
15 снежня 2022 года ў судзе Стаўбцоўскага раёна адбыўся разгляд яшчэ адной справы супраць Алега. Мужчыну прызналі вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і прызначылі два гады зняволення, а таксама 1000 рублёў кампенсацыі «пацярпеламу» міліцыянту. Па сукупнасці спраў агульны прызначаны тэрмін не змяніўся.
Стала вядома, што сёння Алег выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
Каментары