Мінздароўя расказала пра стан пацярпелых на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце
Паводле папярэдняй інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, пацярпелых чацвёра (1985-1996 г. н.).
Ва ўсіх дыягнаставалі паверхневыя раны галавы і паверхневыя апёкі рук.
Брыгады хуткай медыцынскай дапамогі на месцы дапамагла пацярпелым. Ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
Сёння днём выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску.
Як расказалі «Свабодзе» крыніцы, «выбух быў такі, нібыта бомба ўпала», яго было чуваць у суседняй з заводам вёсцы Якімава Слабада.
Старшыня Светлагорскага райвыканкама Дзмітрый Шабетнік даў каментар пра здарэнне мясцоваму выданню.
Паводле яго, з 2 чэрвеня завод беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК знаходзіўся на афіцыйным перапынку. Пры правядзенні прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару пры прамыванні цеплаабменніка адбыўся выбух.
На прадпрыемстве працуе камісія для высвятлення прычын таго, што адбылося.
«Пагрозы для жыцця і здароўя насельніцтва няма», — сказаў чыноўнік.
У 2020 годзе на ЦКК у выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў чалавек — 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.
Каментары