Грамадства3434

«Тых, хто адседзеўся, быў не адзін дзясятак». Паўлічэнка выказаўся пра Сахашчыка і сілавікоў, якія не выйшлі на разгон пратэстаў

Дзмітрый Паўлічэнка, былы камандзір вайсковай часці 3214, а цяпер старшыня Беларускай асацыяцыі ветэранаў спецназа МУС «Чэсць», даў каментар Азаронку пра зніклых палітыкаў і пратэсты ў 2020-м.

Dmitri Pavlichenko Дзмітрый Паўлічэнка Дмитрий Павличенко
Дзмітрый Паўлічэнка заклікае «знаходзіць і выкарчоўваць» тых вайскоўцаў, якія ў жніўні 2020-га не ўдзельнічалі ў задушэнні пратэстаў. Скрын відэа СТБ

Пра 1990-я гады і вайскоўцаў пад «Пагоняй»

Паўлічэнка распавёў, што ў 1990-я ён быў ініцыятарам таго, каб пры аб'яўленні падзякі ваеннаслужачым тыя адказвалі: «Служу прэзідэнту і Айчыне». Ён тлумачыць гэта тым, што да рэферэндуму 1996 года існаваў падзел паміж вайскоўцамі.

Некаторыя насілі эмблему з «Пагоняй». Тыя, хто падтрымліваў Лукашэнку, насілі «савецкую эмблему з зорачкай». Таму, каб падкрэсліць, што яны служаць новай уладзе, быў уведзены такі адказ.

Паўлічэнка згадвае, што ў той час яны атрымлівалі зусім малы заробак. У іх не было ніякіх сацыяльных пакетаў, магчымасці атрымаць жыллё.

«У нас не было выхадных. У нас было па чатыры-пяць выездаў на дзень на рэкет, вымаганне, разбой, забойствы, вызваленне закладнікаў. Дзякуючы гэтым людзям мы тады выстаялі і перамаглі злачыннасць на тэрыторыі Беларусі. Гэта не была лёгкая вайна. Былі параненыя і загінулыя. Мы заплацілі дарагую цану».

Пра падзеі 2020-га

Паўлічэнка згадаў, што ў часе пратэстаў у 2020-м годзе асабіста пайшоў у натоўп. «Адна рэч — гаварыць з трыбуны, а іншая — асабістым прыкладам паказаць. Мы з ветэранамі пайшлі і выконвалі разам з АМАПам, спецыяльным атрадам хуткага рэагавання, брыгадаю спецыяльнага прызначэння тыя задачы, што патрабавалі абставіны».

«Я заўсёды жорстка і прынцыпова стаяў на пазіцыях абароны нашай дзяржаўнасці, прэзідэнцкай улады, абароны правоў і свабоды нашага народа. Любой цаной выканаць задачу па абароне правапарадку і грамадзян»,

— падкрэслівае Паўлічэнка, калі Азаронак у яго пытаецца, чаму яго так не любіць апазіцыя.

Пра сілавікоў, якія не выйшлі разганяць пратэсты 

Паўлічэнка выказаўся пра тых людзей, якіх Лукашэнка пазбавіў воінскіх званняў. Найперш — пра Сахашчыка.

«Я з табою сябраваў. Мы з табою падымалі — ты сваю брыгаду, а я сваю. Чаго ж ты прадаўся за пяць злотых? І ўсе астатнія — гэта людзі-здраднікі. Вас Радзіма вучыла бясплатна, апранала, абувала, плаціла вам заробак, давала кватэры. Чаго ж вам мала? І вы адплацілі такою здрадаю».

Горш за здраду, на думку Паўлічэнкі, тыя, хто ў жніўні 2020-га адседзеў у адпачынку ці ўзяў бальнічны, чакаючы, чым усё скончыцца.

«Ёсць дастойны праціўнік, ёсць свае баявыя сябры, а ёсць прамежкавае звяно, якое ні вашым ні нашым. Гэта яшчэ горш за здраду. Тыя, хто адседзеўся, чакаў, хто ў гэтай сітуацыі выжыве. Такіх, на жаль, быў не адзін дзясятак». 

Ён лічыць, што такіх людзей трэба «знаходзіць, выкарчоўваць і ставіць на месца».

Пра зніклых палітыкаў

Выказаўся Паўлічэнка таксама наконт палітычных забойстваў канца 1990-х — пачатку 2000-х, у якіх яго падазраюць.

«У свой час мы вельмі жорстка наводзілі парадак у краіне. Гэта шмат каму не падабалася. І прыдумалі шмат легендаў і казак пра нейкіх зніклых. Ну вось колькі іх шукаюць? Хіба што ўжо ўсю Беларусь перарылі, перашукалі, кожнага беларуса спыталі. Ну і дзе яны?» — пытае ён.

У канцы размовы Паўлічэнка запэўніў, што сілавікі ніколі не падвядуць Лукашэнку. «Трохі крыві, трохі болю і трохі поту. А ў выніку служым прэзідэнту і Айчыне», — упэўнены ён.

Чытайце яшчэ:

«Мабільныя групы» з былых спецназаўцаў на час рэферэндуму фармуе палкоўнік Паўлічэнка. Гэта ідэя Карпянкова

На мітынгу за Лукашэнку выступіў Паўлічэнка і расказаў пра «банды Ціханоўскай» ВІДЭА

«Яны стралялі ў спіну»: дачка Захаранкі сустрэлася з экс-байцом спецназу Юрыем Гараўскім

Каментары34

  • Справедливость
    02.07.2023
    Одни отсиделись тогда, другие отсидятся в недалеком будущем.
  • 0101
    02.07.2023
    І дзе яны?
  • Вася
    02.07.2023
    Их родина учила, кормила и т.д. за наши налоги, и мы одобряем, что они не предали народ беларуси, а вот этот павличенко и есть самый настоящий предатель. Народ просил, на улицу сотнями тысяч выходил на площади и просил, народ, который дал этому павличенко обучение, одежду, обувь, зарплату, квартиру, и за кем он пошёл? Пошёл за одним бандитом, захватившим власть - предатель!

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе5

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА7

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?16

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →