Новая кавярня пад назвай Begle coffee адкрылася недалёка ад вакзала, на Свярдлова, 19. У меню — чай з шарыкамі, карэйская кава і маці. Экзотыка, але ўжо знаёмая беларусам. Больш здзіўляе іншае: на ўваходзе гасцей сустракаюць тры біглі, піша «Анлайнер».
Як сцвярджаюць у сацсетках уладальнікі:
«Нашы пухнатыя сябры ствараюць асаблівую сяброўскую атмасферу. Яны заўсёды радыя вам і вашым гадаванцам, таму ў нашу кавярню можна прыходзіць са сваім чацвераногім сябрам!»
Завуць хвастатых «супрацоўнікаў» Топі, Таці і Сянсян.
Анонс адкрыцця ўстановы ў тыктоку ўжо набраў некалькі сотняў тысяч праглядаў. Рэакцыі на ідэю розныя, але ў асноўным пазітыўныя.
У Мінск прыходзіць сетка дастаўкі піцы, якая перад тым раскруцілася ў рэгіёнах
«Усе атрымалі кухталёў за афармленне». У Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання
Стала вядома, што з'явіцца на месцы «Казачнага замка» ў парку Горкага
Адзін з мінскіх рэстаранаў закрыўся пасля 15 гадоў працы
Каментары