Дызайнер Уладзімір Цэслер вядомы сваімі хлёсткімі плакатамі. Апошнія некалькі гадоў ён жыве ў эміграцыі. Нядаўна дызайнера выключылі з Саюза мастакоў Беларусі.
Як расказаў Цэслер «Нашай Ніве», яго выключылі за нясплату ўнёскаў.
Многія працы гэтага дызайнера становяцца віруснымі, напрыклад гара Рашмар з тварамі Лукашэнкі. А твор «Беларускі арнамент» (у выглядзе калючага чырвонага дроту на белым фоне) сёлета атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале ў Варшаве. Для самога дызайнера найбольш эмацыйнай стала праца Loading (на выяве — загрузка 97%).
Цяпер Цэслер жыве на Кіпры і працягвае ствараць.
«Лукашэнка будзе выкраслены з гісторыі. А наступным кіраўніком стане жанчына. Магчыма, не Ціханоўская». Гутарка з Уладзімірам Цэслерам
Твор Уладзіміра Цэслера «Беларускі арнамент» атрымаў адмысловую адзнаку на Міжнародным біенале плаката ў Варшаве
Цэслер падзяліўся, якую з уласных прац лічыць найбольш эмацыйна складанай
Каментары