Грамадства22

У Беларусі прапануюць выключыць мядзведзя з Чырвонай кнігі

Паляўнічыя, егеры і работнікі лясніцтваў Віцебскай вобласці адзначаюць прыкметна ўзрослую колькасць бурага мядзведзя ў Бешанковіцкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Лёзненскім, Аршанскім і Шумілінскім раёнах.

Фота: Fishing.by

На касалапых сталі скардзіцца мясцовыя жыхары. Сустрэчы людзей з мядзведзямі ў паўночным рэгіёне краіны адбываюцца даволі часта, але пакуль мішкі паводзяць сябе на здзіўленне тактоўна. Выпадкаў нападу на людзей не зафіксавана, хоць без інцыдэнтаў не абыходзіцца, як піша fishing.by.

Так, у вёсцы Дуброўскае Шумілінскага раёна мясцовы жыхар сустрэў мядзведзя каля свайго каня, які пасвіўся на полі. Пры гэтым драпежнік не атакаваў. Магчыма, каня выратаваў жалезны ланцуг, на які той быў навязаны: дзікія звяры інстынктыўна баяцца ляскання металу.

Нядаўна з мядзведзіцай і медзведзянятамі сустрэлася на сваім агародзе жыхарка вёскі Кавалёва Віцебскага раёна. Мядзведзіца прыкмет агрэсіі не выяўляла, проста прайшла міма, але падобнае суседства моцна напалохала жыхароў вёскі.

Сустрэўся з медзведзянятамі і жыхар вёскі Крупчына Шумілінскага раёна. Па словах мужчыны, у канцы чэрвеня «малыя» выбеглі на яго прысядзібны ўчастак прыкладна аб 11-й гадзіне вечара, калі змяркалася. Мядзведзіцы вясковец не бачыў, але нешта трашчала ў кустах ззаду ўчастка. Медзведзяняты беглі проста на чалавека і спыніліся, толькі калі той уключыў ліхтар і пляснуў у ладкі.

Пасля чаго касалапыя вярнуліся назад у лес. У гэтай жа вёсцы мядзведзь забраўся на пчальнік аднаго з мясцовых жыхароў. Таксама вядомыя выпадкі сустрэчы рыбакоў з мядзведзямі. Адбыліся яны ў найбольш гарачы і засушлівы перыяд мінулага месяца.

Што будзе далей з бурым мядзведзем?

Цяпер за выключэнне мядзведзя з Чырвонай кнігі выступаюць многія прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

На іх думку, надыходзіць момант, калі гэтае пытанне давядзецца вырашаць, бо гаворка ідзе пра абарону людзей.

Мядзведзі не адчуваюць пагрозы з боку чалавека і паводзяць сябе адпаведным чынам, паступова перабіраючыся з заказнікаў і глухіх лясоў бліжэй да вёсак. У заканадаўстве Беларусі ёсць паняцце «пагроза жыццю», пры пэўных абставінах рашэнне аб адстрэле чырванакніжнага звера могуць прыняць органы мясцовай выканаўчай улады.

Але падстаў для падобных рашэнняў мядзведзі пакуль не давалі. Навукоўцы Акадэміі навук па біярэсурсах у сваю чаргу таксама спасылаюцца на заканадаўства і кажуць пра заўчаснасць прыняцця падобнага рашэння.

Выключыць бурага мядзведзя з Чырвонай кнігі Беларусі можна толькі пры адпаведнасці яго колькасці і ўмоў пражывання ўстаноўленым заканадаўствам нормам.

Спецыялісты цяпер праводзяць вялікую працу па вызначэнні рэальнай колькасці звера, распрацоўваюцца новыя метады яго ўліку з выкарыстаннем сучасных сродкаў назірання.

Канкрэтнае рашэнне аб мядзведзях будзе прымацца па выніках гэтага падліку.

Каментары2

  • Правдоруб
    08.07.2023
    Цяпер за выключэнне мядзведзя з Чырвонай кнігі выступаюць многія прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

    Неимется?
    Аисты, бобры, зубры...
    Теперь и медведи?
    Не проще ли Шуневичу свалить на историческую родину? Оставь, в покое Беларусь!
  • Жанна
    08.07.2023
    Лучше исключить из Красной книги Лукашенко, чтобы он начал трястить за свою жизнь, а не тешился, что ему в самом пиковом случае светит только требунал!

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →