«За мяне не перажывайце, я нікога не забіла і нічога не ўкрала». Пенсіянерку будуць судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў за каментары
68-гадовую Наталлю Пятровіч затрымалі 19 снежня 2022 года дома за каментары. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), піша «Вясна».
Справу жанчыны пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 7 жніўня. Працэс будзе весці суддзя Вера Галаўкова.
Нядаўна Наталля Пятровіч даслала ліст на волю.
«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець проста ў вочы. Я ў парадку», — піша жанчына.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК затрымаў беларуса — яго прымусілі высмаркацца ў бел-чырвона-белы сцяг і сцяг ЗША
Палітвязня-эмігранта спрабавалі завербаваць. Вось як да яго падступаліся
Каментары
Это важно - мочь смотреть в глаза. У каждого свой крест, у каждого своя дорога