Здарэнні99

У тры гады важыў 7 кілаграмаў, спаў у куце, як сабака. СМІ пабывалі ў Слуцку, дзе бацькі на вачах іншых дзяцей забілі сына

Пра жахлівую гісторыю забойства трохгадовага дзіцяці ўласнымі бацькамі ў Слуцку ўжо дзевяць месяцаў ходзяць розныя чуткі. «Мінская праўда» з'ездзіла на месца трагедыі і пакінула шмат пытанняў: дзе былі педагогі, суседзі, сацработнікі ўвесь гэты час.

Кватэра на другім паверсе, дзе адбылася трагедыя. Усе фота: «Мінская праўда»

Ахоўнік гаражоў расказаў «МП», што мужчына і жанчына, якіх вінавацяць у забойстве сына, — прыезджыя. Пару гадоў таму купілі кватэру ў Слуцку, а да гэтага жылі ва Уздзе, потым — у Любані. Таксама яны купілі дачу ў Амговічах Слуцкага раёна.

На вокнах кватэры, дзе адбылася трагедыя, устаноўлены шклопакеты, за імі рольшторы. Звярнуў на сябе ўвагу недагледжаны балкон, дзе боўтаюцца прышчэпкі на вяроўках. 

— Забойства адбылося на Стары Новы год з 13 на 14 студзеня 2023 года. Дзіця хадзіла ў сад побач з домам, ну ва ўсякім разе было аформлена. Хлопчык не пераносіць лактозы … Наконт старэйшага сына ад першага шлюбу ведаю, што маці пазбавілі бацькоўскіх правоў, і раней ён жыў у іншым месцы з бацькам. Але потым, калі той памёр, старэйшага хлопчыка аддалі ім. Гэта значыць, малодшыя трое дзяцей былі ўжо агульныя, — распавялі «МП» у ЖЭСе.

— Я заходзіла неяк да іх у кватэру, каб акт скласці. У іх быў нармальны касметычны рамонт, а бытавая тэхніка лепшая, чым у нас з вамі. Ложак дзіцячы стаяў… Мужчына сказаў, што яны збіраюцца аднекуль забраць яшчэ адно дзіця, — патлумачыла нам працаўніца жыллёва-эксплуатацыйнай службы.

Дык колькі ў жанчыны ўсяго дзяцей? Выходзіць, што пяць? У Анастасіі — 14-гадовы сын ад першага шлюбу, які ў лістападзе-снежні 2022 года пераехаў жыць у Слуцк пасля гібелі свайго бацькі. Забіты горам падлетак не думаў, што патрапіць у апраметнае пекла! Родная маці спачатку хацела здаць яго ў інтэрнат, рэгулярна пасылала па піва, а затым і зусім прымушала яго прадаць камп'ютар, каб прапіць гэтыя грошы. Але тут хлопчык уласнасць абараніў: «Камп'ютар не аддам, яго мне тата падарыў!»

Ад другога шлюбу ў Анастасіі ёсць яшчэ 12-гадовы сын, які жыў са сваім родным бацькам. Жанчына спачатку маўчала аб дзіцяці. А потым са сваім трэцім мужам таксама наважылася хлопчыка забраць, але, на шчасце, не паспела.

Таксама ў 35-гадовай Анастасіі і 48-гадовага Аляксандра былі дзве сумесныя дачкі шасці і двух гадоў, а таксама трохгадовы Сямён. 

Але самае шакавальнае, на думку суседзяў, тое, што да забойства хлопчыка яго маці зноў знаходзілася ў цікавым становішчы, але не зраслося. А інакш гэта было б шостае дзіця, кінутае на пакуты.

— У мяне зараз ціск падымецца ад усіх гэтых размоў! Трэба было сацработнікам займацца гэтым пытаннем! І калі забралі дзяцей, нельга было аддаваць, а іх вярнулі датэрмінова, — вельмі эмацыйна ўсклікае пажылая суседка з трэцяга паверха. Відаць, што яна неабыякавая да гэтай сітуацыі.

Гаротная сям'я жыла якраз пад ёй. Была на ўліку ў САПе, але кожны раз, калі праверка прыходзіла ў кватэру Анастасіі і Аляксандра, там фіксавалі парадак: ежа ў наяўнасці і спальныя месцы для дзяцей абсталяваныя, — і нейкіх падстаў забраць апошніх не было.

Ежа была і растваральная каша «Белакт», толькі вось 3-гадовага Сямёна нават ёю не кармілі. 

Пра такіх малых гавораць — скура ды косці. Калі дзяцей удалося забраць, Сёма важыў усяго 7 кілаграмаў. Настолькі быў знясілены, што нагадваў жывы шкілет з канцлагера. Мозг дарослага чалавека пры недастатковым харчаванні перастае адэкватна ўспрымаць рэальнасць. А што ўжо казаць пра трохгадовае дзіця, чый арганізм толькі развіваецца?.. Уласная маці звала Сямёна няйначай як дэбілам.

А як малому ў галодным стане спазнаваць свет? Як наогул даведвацца нешта новае, калі ты не гуляеш на вуліцы, а сядзіш прывязаны дома? 

— А вы ведаеце, чаму гэтая сям'я наогул з'ехала з Любані? — пытаецца суседка. — Вы не ведаеце, затое выдатна ведае пракуратура, якая цяпер займаецца гэтай справай. 

Бацькі збівалі Сямёна, калі яму не было яшчэ і года! Ён нават патрапіў у рэанімацыю ў Мінск, і тады яшчэ была заведзена крымінальная справа. Яны з малодшага хлопчыка ўвесь час здзекаваліся, збівалі яго і пазней. Ложак яго стаяў у калідоры, і спаў ён, як сабака, у куце. Хіба гэта нармальнае стаўленне? 

З носа ў яго ўвесь час нешта цякло. Педыятр да іх прарывалася з патрабаваннем паказаць ёй дзіця, а маці-ідыётка адмаўлялася. А потым дзіцячы доктар патэлефанавала ў гарвыканкам, падняла шум — і тады прыехалі сацработнікі з міліцыяй і забралі дзяцей. Перад Новым годам хлопчыка адвозілі на хуткай зашываць разбітую губу. Гэта бацька і маці яго так збілі.

Абое бацькоў сядзелі на дзіцячых грашах, гулялі і пілі за гэты кошт. Па меркаванні суседзяў, бацька дачу і машыну сабе купіў за дзіцячыя грошы. Аляксандр мяняў тачкі адну на іншую. Здаровы мужчына працаваў ад сілы месяцы два. Падмятаў Цэнтральны рынак у Слуцку, і то таму, што прымусілі — трэба было разлічыцца з дзяржавай за ўтрыманне дзяцей, калі іх забралі на некалькі месяцаў. 

З медсястрой, якая рэгулярна абівала парогі, упрошвала пусціць яе да дзіцяці, паводзіў сябе нахабна, пасылаў на тры літары і бразгаў перад носам дзвярыма.

— Анастасію ўсе прасілі і нават выхавальніца: ды адмоўцеся вы ад дзіцяці добраахвотна, навошта вам Сямён?! На што жанчына пярэчыла: «А мне тады давядзецца аліменты плаціць!» Яе ж прымусілі і дзяцей у дзіцячы сад аддаць. Ну завяла пару разоў, а потым цэлы месяц яна з Сямёнам не паказвалася. Паводле яе слоў, хлопчык усё хварэў і хварэў. 

Дзіва што, калі яна яго не карміла і суткамі не выводзіла на вуліцу. Гэта хіба маці, ды яе на бярозе павесіць трэба! Неяк Анастасія прывяла хлопчыка ў сад па холадзе з мокрай галавой. Загадчыца яе спытала: «Што вы робіце? Так нельга!» І гэтая матуля ёй нагрубіяніла. «Вы мне што тут будзеце камандаваць? Я такое пра цябе напішу, што ты працы пазбавішся! — прыстрашыла жанчына. Вось з такімі пантамі яна была, — растлумачыла суседка.

Муж і жонка ўвесь час скандалілі начамі, з гадзіны да трох, замінаючы навакольным спаць. І суседзі куды толькі ні пісалі, меркавалі, што скончыцца ўсё нечым нядобрым. Ва ўчастковага цэлая папка матэрыялаў была.

— У той злавесны дзень я чула да абеду дзіцячую беганіну. Потым рэзка наступіла мёртвая цішыня. Білі яго ў ванным пакоі, — успамінае суседка.

Са слоў пажылой жанчыны, Анастасія сама выклікала хуткую, калі Сямён быў мёртвы. 

Пры гэтым па тэлефоне маці сказала, што хлопчык нібыта ўпаў і стукнуўся галавой аб ванну, а потым стаў задыхацца. Пасля таго як рэанімацыя прыехала, лекары адразу зразумелі, што дзіця мёртвае, прычым даўно, хоць распачалі апошнія бясплодныя спробы вярнуць яго да жыцця. Гледзячы на ​​змучанае цела малога, плакалі нават следчыя-мужчыны, якія бачылі шмат чаго.

Як піша «МП», бацькі паспрабавалі сапхнуць забойства дзіцяці на старэйшага сына.

Справа ўжо перададзеная ў Мінскі абласны суд.

Як паведамляла Генпракуратура, свайго сына сужэнцы, 37 і 48 гадоў, забілі «з асаблівай жорсткасцю» «ў прысутнасці двух малалетніх сясцёр і зводнага малалетняга брата загінулага шляхам нанясення са значнай сілай шматлікіх удараў рукамі і нагамі па галаве і тулаве». 

Дзіця падвяргалася насіллю з боку бацькоў ад самага нараджэння на працягу трох гадоў.

Жанчыне пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі, мужчыну — аж да смяротнага пакарання.

Каментары9

  • Ябать-ка!
    04.09.2023
    Ниче, царь амнистирует, так как такие плодовитые особи царю нужны!!!)))) естественно под гарантии что ещё шестерых родит! :)
  • Лёлік з-пад Лімасола
    04.09.2023
    а сацыяльна-небяспечны статус дадуць табе!
  • Габрась
    04.09.2023
    Наступствы пашыраных квот на гарэлку, абыякавасцi I законау

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →