«Мы едины, мы дружны. Знаем, что Родине нужны».
У беларускіх сацсетках днямі пачаўся «патрыятычны» флэшмоб, прымеркаваны да так званага «Дня народнага адзінства».
Яго арганізатарам выступіў БРСМ, які спусціў загад фатаграфаваць свае твары з нанясеннем спецыяльнай інстаграм-маскі «Беларусь — это мы» і публікаваць гэта ў сваіх сторыз з «патрыятычнымі» пазнакамі і хэштэгамі.
Да прапагандысцкай акцыі прыцягнулі чыноўнікаў, рабочых, студэнтаў, школьнікаў і нават новаабраную «Міс Беларусь». Вось як гэта выглядала.
Нагадаем, што яшчэ ў 2021 годзе рэжым Лукашэнкі ўвёў новае дзяржаўнае свята, так званы «Дзень народнага адзінства», прысвечаны аб'яднанню ўсходняй і заходняй частак Беларусі ў 1939 годзе.
Зроблена гэта было на 28-м годзе кіравання Аляксандра Лукашэнкі, каб адцягнуць увагу ад эканамічных правалаў і народнага пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. У год «народнага адзінства» адбыліся дзясяткі тысяч палітычна матываваных затрыманняў, рэпрэсіі набылі масавы характар.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬАўтар 21 тысячы артыкулаў у Вікіпедыі судзіўся з БРСМ-актывісткай. Што з імі пасля гэтага стала
«Страшылі непрыемнасцямі, калі звольніцца». Што яшчэ вядома пра суіцыд кіраўніцы раённай суполкі БРСМ
Нагаворы і стукацтва, паказная лаяльнасць, кватэрнікі і міжсабойчыкі. Апублікаваны вынікі апытанкі дзеячаў культуры ўнутры Беларусі
Каментары