Усяго патроху33

«Паміж адпачынкам у Турцыі і паходам на катамаране па Ясельдзе выбіраю другое». Брэсцкі прадпрымальнік расказаў пра перавагі адпачынку на радзіме

Ураджэнец Пінскага раёна Пятро Камяковіч аб'ездзіў увесь свет, але больш за ўсё яго захапляе Палессе, піша «Медыя-Палессе».

З году ў год на рэках Іванаўскага, Пінскага і Лунінецкага раёнаў можна бачыць катамаран з надпісам «Надзея» на борце. Судна павольна ідзе пад маторам, экіпаж любуецца звілістымі берагамі. На борце бывае шэсць чалавек, а бывае і дзесяць. У залежнасці ад таго, каму ўдаецца адарвацца ад хатніх спраў альбо сарвацца з працы, каб адправіцца ў трохдзённае падарожжа.

Уладальнік катамарана Пятро Камяковіч сабраў каманду аднадумцаў, якія гатовыя пайсці з ім хоць у агонь, хоць у ваду. Людзі правераныя суровымі выпрабаваннямі. Здараліся і паломкі, суткамі мог ісці праліўны дождж, судна трапляла на мель, даводзілася цягнуць на сабе, як гэта было на Сцвізе, Убарці. Але ніхто не наракаў. Больш за тое, сёння ўсе цяжкасці, якія выпалі падчас такіх паходаў, успамінаюцца з гумарам.

Пятра Глебавіча каманда называе «кэп», што азначае — капітан. Ён прадпрымальнік, жыве ў Брэсце. Дом, сям'я, праца, клопатаў хапае… Але пры гэтым ён умудраецца 4-5 разоў за сезон прайсці па рацэ. І двойчы — па любімай усімі Ясельдзе. Яна разбітая на маршруты, якія рэгулярна мяняюцца, але самыя папулярныя ў яго і ў каманды — па тэрыторыі Пінскага раёна.

Часткова гэта тлумачыцца тым, што Пятро Камяковіч родам з вёскі Табулкі Пінскага раёна, на рацэ Ясельда прайшло яго дзяцінства, з ёй звязана шмат успамінаў, якімі ён дзеліцца з сябрамі ля начнога вогнішча падчас адпачынку.

— Мой дзед у свой час збег у Амерыку ад бальшавікоў. І так атрымалася, што ён не паспеў забраць з сабой сям'ю. Стаў там заможным чалавекам. Адтуль прыязджалі нашы землякі і расказвалі, што ён ім дапамагаў. А ў яго лістах адчувалася туга па родных мясцінах. Напэўна, і ў мяне тое ж самае адклалася, — кажа Пятро Глебавіч. — Я аб'ездзіў увесь свет, пабываў у самых розных краінах: на Кубе, у Індыі і інш. І магу параўнаць.

У іх спякота, у нас — цяпло. Там знемагаеш ад спёкі, у нас — атрымліваеш задавальненне. І так ва ўсім. І ў прыродзе, якую мы сузіраем. Мяне ў Італіі вазілі рэках, дык там яны ў бетон апранутыя. А ў нас, там, дзе мы ходзім на катамаране, усё яшчэ першародныя месцы.

А яшчэ мяне цягне ў Парэчча, суседнюю з Табулкамі вёску на беразе Ясельды. У былыя часы там стаяла вядомая ў Еўропе суконная фабрыка. Яе будаваў мой дзед Касцюк. Ёсць што сябрам паказаць і расказаць.

— Ці змянілася Ясельда за гэтыя гады? Адрозніваецца ад той, што была ў дзяцінстве?

— У дзяцінстве ўсе берагі ракі былі абкошаныя. Цяпер усё зарасло хмызняком. Нават месца не пазнаеш. І ўсё ж яна на дзіва прывабная.

У мяне ёсць у Еўропе знаёмыя, якія хацелі б пайсці з намі ў паход. Але няма для іх на беразе належнай інфраструктуры. Вось мы ішлі па Ясельдзе і карчму знайшлі толькі ў Моталі на беразе возера. А яны павінны быць на рацэ хоць бы праз 10-15 кіламетраў, дзе турыста абслужаць. Калі гэтак будзе, то турыст да нас паедзе.

Аднойчы з намі па Прыпяці і Ясельдзе хадзілі немцы і датчане. Позняя восень. Мы спыніліся ў Кудрычах. Яны ў аграсядзібе, а мы — у намётах. Яны, убачыўшы гэта, былі шакаваныя.

Мы адрозніваемся ад іх. Дзённы пераход па рацэ павінен завяршыцца для іх камфортным начлегам. А мы можам начаваць як у цёплым доме, так і ў прахалодным намёце ў спальным мяшку.

Мне даводзілася жыць у люксавых гатэлях Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Але ў намёце, слухаючы спевы салаўя, я атрымаю значна большае задавальненне.

Каля вёскі Чамярын, гэта побач з Табулкамі, я чуў салаўя, які спяваў 16 каленяў (!). Гэта быў унікальны спеў. Бывае, адзін салавей спявае 2-4 калены, другі — да 10. А гэты — цэлых 16. Такое не часта пачуеш.

Паміж адпачынкам у Турцыі і паходам на катамаране па Ясельдзе выбіраю другое.

Каментары3

  • Žvir
    23.09.2023
    Što ŭ hetym novaha, niezvyčajnaha ? My ŭ dziacinstvie takoj žarściu byli abujanyja, chadzili pa svaich "maršrutach", baćki i nia viedali dzie nas nosić. Šmat dzie ŭ susiedziaŭ heta ŭžo pastaŭliena "na patok" i arhanizavana. Napryklad pa Haŭji(samaja praciahlaja raka Latvii), pa Abavie, pa Salacy... Na bajdarkach, na plytach, inšych niematornych srodkach...
  • сэм
    24.09.2023
    Добры гумар, такі беларускі: двое піхаюць, двое цягнуць, астатнія едуць.
  • Максим Дизайнер
    27.09.2023
    Это даже на фото смешно выглядит. Представляю, что  во время грозы в этой палатке творится.

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка даў паказанні ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы. Справа — пра замах на яго3

«Трупы, трупы, трупы нашых. Пад поўным кантролем дронаў». Дзённік расійскага штурмавіка, які ацалеў пад Ваўчанскам11

У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі33

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян пагаліў бараду. Яго не пазнаць8

Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні з удзелам КДБ у Гродзенскай вобласці5

Украінскаму дэпутату Шаўчэнку, які падтрымліваў сувязі з Лукашэнкам, выставілі абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе1

«Як можна развівацца ў такой сістэме?» Эканаміст крытыкуе мадэлі, якія лічыліся ўзорам паспяховасці10

Лукашэнку не адпускае. Пасля прэс-службы і сам ён выказаўся пра адмову Дуды фатаграфавацца з ім на саміце ў Баку32

Вакансія ў «Нашай Ніве»: весці новую ютуб-праграму. Можна спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»12

Аліна Коўшык прызначана дырэктаркай «Белсата»

Галоўнае
Усе навіны →