Эканоміка66

МАРГ: Беларусам недаспадобы польскія яблыкі, яны з ахвотай купляюць айчынныя

У імпарце польскіх яблыкаў няма неабходнасці, пакупнік з задавальненнем набывае айчынную прадукцыю. Пра гэта ў прэс-цэнтры БелТА заявіла прадстаўніца Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Таццяна Краснюк.

Фота: Наша Ніва

«Доля айчынных тавараў у Беларусі складае 56% і пастаянна расце. Беларускія яблыкі запатрабаваныя ў насельніцтва. Нашы буйныя фермеры вырошчваюць розныя гатункі яблыкаў, пастаўляюць іх на прылаўкі крам і маюць усе неабходныя ўмовы для захаванасці пладоў. У сувязі з гэтым закупку аналагічнай прадукцыі па-за межамі краіны можна лічыць немэтазгоднай», — цытуе Таццяну Краснюк БелТА.

Яна дадала, што польскія яблыкі завозяцца ў Беларусь ад 1 да 30 ліпеня, пры гэтым пастаўкі змяншаюцца. «У цэлым цяпер у гэтым няма неабходнасці. Пакупнік з задавальненнем набывае беларускія яблыкі», — падкрэсліла яна.

Паводле слоў Таццяны Краснюк, па яблыках фіксуецца вялікі прагрэс.

«Паводле даных за студзень-ліпень, у крамах рэалізавана 55,6% яблыкаў айчыннай вытворчасці. Доля беларускіх яблыкаў узрасла на 19,2%, а іх продаж павялічыўся на 17%. Акрамя таго, за першае паўгоддзе імпарт яблыкаў у краіну скараціўся на 38%», — сказала Таццяна Краснюк.

Каментары6

  • Ёсік
    27.09.2023
    Што ты будзеш, ляпала, казаць у снежні-студзені, калі ўсе нашыя яблыкі скончацца ці сапсуюцца. Яны ўжо трапляюцца пабітымі, адкусіў, як вата. Не нахвальваю замежныя яблыкі, але няма ў нас такіх запасаў ды сховішчаў. Будзеце вазіць з расеі, Малдовы да вясны "Чэмпіён", "Гала", а пісаць Беларусь.
  • циник
    27.09.2023
    Не удивляюсь, колхозники очень любят это гнильё, и яблоки эти гнилые и картошку
  • Антып
    27.09.2023
    Ёсць аматары тае кісляціны, што прадаецца ў тутэйшых крамах?

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыла жыццё самагубствам Святлана Круцікава з Пінска, якую неаднаразова судзілі за «экстрэмізм»15

«Белпошта» збіраецца стварыць канкурэнта Wildberries6

Памёр рэктар БелДУТ Юрый Кулажанка3

З новага года консульскі збор за польскую нацыянальную візу для беларусаў вырасце5

«Калі цябе звольнілі з мянтоўкі». Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго тыктокера за відэа пра міліцыю9

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 200 тысяч подпісаў10

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў

Мінімальны заробак вырасце ў Беларусі з 1 студзеня

«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»

Галоўнае
Усе навіны →