Гомельскія прапагандысты пазлараднічалі з нагоды вайны ў Ізраілі
Неафіцыйны тэлеграм-канал Гомельскага аблвыканкама «Говорит Гомель» палічыў, што распачатыя тэрарыстычнай групоўкай ХАМАС ваенныя дзеянні ў Ізраілі — добрая падстава для жарту, заўважыў «Флагшток».
У гэтым тэлеграм-канале размешчана фота расійскіх зорак Максіма Галкіна і Алы Пугачовай, якія выступілі супраць развязанай кіраўніцтвам Расіі вайны ва Украіне і выехалі за мяжу. Фота суправаджаецца подпісам: «Ну як там справы ў Ізраілі? Як «уцяклі ад вайны?»
Гэты тэлеграм-канал, адзначае «Флагшток», кантралюецца Дзмітрыем Ісачанкам — 33-гадовым начальнікам аддзела інфармацыйна-аналітычнай работы і маніторынгу Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама.
Каментары