Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Кішынёве з прэзідэнтам Малдовы
Яны абмеркавалі сітуацыю ў Малдове і Беларусі, супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.
Ціханоўская распавяла аб рашэнні дэмакратычных сілаў дабівацца еўрапейскай перспектывы для Беларусі і выказала словы падтрымкі прэзідэнтцы Малдовы на іх шляху да Еўропы, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
«Мяркую, гэты візіт у Малдову адкрывае новую старонку беларуска-малдоўскіх адносін. Нашы народы прайшлі праз розныя выпрабаванні. Цяпер нас аб'ядноўваюць супольныя каштоўнасці і супольныя мэты. Я рада, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Каментары