Парушэнне закона прадугледжвае штраф да 150 тысяч еўра і прымусовае закрыццё прадпрыемстваў, якіх прызналі вінаватымі ў парушэнні.
Ніжняя палата парламента Італіі ў чацвер ухваліла закон аб забароне выкарыстання прадуктаў харчавання і кармоў, вырашчаных у лабараторыях, паведамляе ANSA.
Паколькі Сенат ухваліў ініцыятыву, яна ўступае ў сілу.
Закон, ініцыяваны міністрамі сельскай гаспадаркі Італіі Франчэска Лалабрыджыда і міністрам аховы здароўя Арацыа Скілачы, прадугледжвае забарону вытворчасці, спажывання і прасоўвання «ежы і кармоў, вырашчаных з клеткавых культур».
Парушэнне закона прадугледжвае штраф да 150 тысяч еўра і прымусовае закрыццё прадпрыемстваў, якіх прызналі вінаватымі ў парушэнні. Ім таксама могуць забараніць атрымліваць дзяржфінансаванне на тэрмін да трох гадоў.
Правы італьянскі ўрад падаваў законапраект як крок для абароны нацыянальнага вытворцы і традыцый.
Супраць выступілі групы па абароне жывёл і асацыяцыі, якія падтрымліваюць развіццё «клетачнай» сельскагаспадарчай прадукцыі, сцвярджаючы, што закон перакрэсліць прагрэс італьянскіх даследчыкаў у гэтай галіне.
Цэнтрысцкая і левая апазіцыя Італіі замест гэтага паказвала, што такая аднабаковая забарона — першая на тэрыторыі Еўропы — супярэчыць сельскагаспадарчай палітыцы ЕС і можа прывесці да праблем, калі Еўрасаюз урэгулюе пытанне сінтэтычнай ежы.
Каментары
Яшчэ да гэтай хвалі міграцыі памяркоўных казаў, што краінам першага свету трэба ўсіх бежанцаў узбраяць і адпраўляць наводзіць парадак у сябе на радзіме. Тое ж цяпер тычыцца і памяркоўных: адлавіць усіх дызайнераў, айцішнікаў і іншых крэаклаў па Варшавах і Тэнэрыфах, замест гумовага гаку ў рукі даць зброю і марш шыхтом захапляць плацдарм на правым беразе Заходняга Буга.