Енс Столтэнберг у інтэрв'ю германскаму тэлеканалу Das Erste назваў сітуацыю з Украінай крытычнай. «Але мы павінны падтрымліваць Украіну як у дрэнныя, так і ў добрыя часы».
На думку Столтэнберга, канфлікты развіваюцца паэтапна і сённяшняя крытычная сітуацыя ва Украіне можа стаць яшчэ горшай, калі Захад не павялічыць паставак зброі.
«Нам трэба рыхтавацца да дрэнных навін», — сказаў Столтэнберг.
Кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу не адказаў на пытанне, як трэба дзейнічаць Узброеным сілам Украіны ў гэтай сітуацыі. Ён лічыць, што «прыняцце гэтых складаных аператыўных рашэнняў» павінны ажыццяўляць украінскія ўлады.
У пачатку лістапада галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны прызнаў, што вайна зайшла ў тупік і баявыя дзеянні могуць абярнуцца зацяжной пазіцыйнай вайной.
З іншага боку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што з надыходам зімы пачынаецца новая стадыя расійска-ўкраінскага канфлікту.
«У нас новая фаза вайны, гэта факт. Зіма як новая фаза вайны. Я б сказаў, што зімой войны вядуцца не толькі на лініі фронту, але і ўнутры гарадоў», — сказаў украінскі лідар.
Зяленскі таксама адзначыў, што хуткіх вынікаў дасягнуць не ўдаецца, аднак гэта не падстава для адступлення.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары