7 снежня памёр журналіст Вадзім Александровіч, паведамілі ў сацсетках. Яму было 60 гадоў.
Вадзім Александровіч шмат гадоў працаваў у газеце «Белорусы и рынок».
Заўсёды займаў актыўную грамадскую пазіцыю: у канцы 1980-х браў удзел у дзейнасці «Талакі» і Беларускага народнага фронту, пасля неаднаразова затрымліваўся, сядзеў на сутках, трымаў галадоўкі. Быў актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
Прычынай яго смерці, па нашых звестках, стаў інфаркт.
Развітанне з Вадзімам Александровічам адбудзецца 9 снежня ў 12.00 у зале крэматорыя на Паўночных могілках.
Чытайце таксама:
Каментары