Грамадства22

Цэнтр керамікі, знак на Замчышчы, новыя скульптуры… Якія змены плануюць у цэнтры Мінска ў наступным годзе?

13 снежня на нарадзе ў Мінгарвыканкаме, прысвечанай развіццю гістарычнага цэнтра і турыстычнага патэнцыялу горада, дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан расказаў, якія змены мінчукі змогуць пабачыць у цэнтры сталіцы ўжо неўзабаве.

Фота: Aliaksandr Antanovich / vecteezy.com

«На вул. Ракаўскай у лютым адкрыецца цэнтр керамікі. Цяпер выконваюцца рамонтныя работы на 2-м і 3-м паверхах. Там будуць праводзіцца майстар-класы для ўсіх ахвотных. Таксама гараджане і госці сталіцы змогуць набыць ужо гатовыя вырабы», — цытуюць Аляксандра Кохана «Мінск-Навіны».

Таксама, паводле словаў чыноўніка, ідзе праца па стварэнні памятнага знака «Макет «Мінскае замчышча». Гэтую скульптурную кампазіцыю збіраюцца размясціць па адрасе пр.Пераможцаў, 2. Заяўкі на эскізныя праекты прымаюцца да 15 снежня, а работы для падвядзення вынікаў павінны быць прадстаўленыя да 15 лютага.

Акрамя таго, у 2023 годзе «Мінская спадчына» заключыла пагадненне з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў. Яго вынікам ужо стала размяшчэнне мазаічнага пано на вул. Старавіленскай, 2, а з мая па верасень 2024 года плануецца правесці пленэр скульптараў на тэрыторыі гістарычнага цэнтра. Створаныя на ім работы пасля будуць размяшчацца ва ўсіх раёнах горада.

Акрамя таго, прапрацоўваюцца пытанні размяшчэння ў цэнтральнай частцы Мінска

«мініяцюрных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краіны, пашырэння плошчы ілюмінацыі, стварэння фальклорнага цэнтра, арганізацыі лазерных прадстаўленняў на фасадах знакавых будынкаў і павелічэння колькасці інфармацыйных паказальнікаў».

У сваю чаргу, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў лічыць, што «трэба звярнуць увагу і на Ракаўскае прадмесце. Там не перашкодзіла б размясціць шэраг скульптурных і іншых аб'ектаў, звязаных з фальклорам».

Каментары2

  • Не дапаможа развіццю турызму
    13.12.2023
    памятны знак «Макет «Мінскае замчышча», размяшчэнне мініяцюрных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны павелічэння колькасці інфармацыйных паказальнікаў ніяк не паўплывае на развіццё турыстычнага патэнцыялу краіны. Таму што большасць турыстаў не разумее кірылічны шрыфт. А лацінкі на інфармацыйных паказальніках ня будзе. То бок замежныя турысты нічога прачытаць не змогуць.
  • Ганьба
    13.12.2023
    Меньш людзей, больш мянтоў; меньш лацінкі, больш быдла з расеі.

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →