Цэслер — пра жыццё на Кіпры, культавых людзей, дух Мінска і антысемітызм. Глядзіце ТОК
Госць ТОК — вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры.
У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе.
Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць, і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар».
У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ы і нашу будучыню.
00:00 — ТОК — на Кіпры!
00:40 — як Цэслер жыве на Кіпры
05:33 — апантанасць у мастацтве
07:58 — чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой
09:43 — пра мінскія рэстараны
14:55 — пра Камароўку, каву, слівы і памідоры
16:46 — як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі
19:55 — чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць
22:31 — пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы
23:28 — як павінен выглядаць помнік бульбе
25:09 — чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар»
26:30 — чаму помнік Леніну ў Беларусі — найлепшы ў свеце
29:05 — пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву
35:07 — БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган
37:11 — пра 1970-я і што іх вызначала
42:31 — самы авангардны мастак Беларусі
44:10 — пра «забароненага» Кіма Хадзеева
47:19 — натхняўся Пікаса, Заборавым
49:22 — як ужываўся з Войчанкам
51:45 — калі ўсвядоміў сябе беларусам
55:24 — чым беларусы адрозніваюцца ад расіян
57:28 — пра Мінск, чысціню і Нацыяналку
1:01:22 — калі пераехаў у Мінск і дзе жыў
1:03:12 — пра Алексіевіч
1:03:54 — пра Суціна, Шагала і Малевіча
1:09:44 — пра саўковае і амерыканскае кіно
1:11:48 — «Чыноўнікамі нараджаюцца»
1:12:52 — пра мастака Савіцкага і антысемітызм
1:18:59 — пра бабулю, якая паўплывала найбольш
1:23:44 — пра яўрэйскую кухню
1:28:06 — погляд на вайну ў Ізраілі
1:31:28 — як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву
1:36:30 — чаму не прамаўчаў у 2020-м
1:39:58 — ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м
1:42:13 — пра Бабарыку і Калеснікаву
1:44:06 — пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі
1:47:53 — пра традыцыю святкавання дзён народзінаў
1:52:50 — «Трымае бабулін гумар»
Каментары