Інфаказачку Вольгу Бондараву ўзнагародзілі медалём. Але якім!
Вядомую прарасійскую прапагандыстку Вольгу Бондараву ўзнагародай адзначыла Камуністычная партыя РФ.
«Ад імя ўсіх аднадумцаў віншую Вольгу Славаміраўну Бондараву з узнагароджаннем яе на зʼездзе КПБ медалём ЦК КПРФ «У гонар 140-годдзя з дня нараджэння І.В. Сталіна». Жадаю далейшых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы, здароўя і ўсяго самага найлепшага!» — паведаміў навіну ў сацсетках паплечнік Бондаравай, падпалкоўнік унутраных войскаў у адстаўцы Аляксандр Плавінскі.
Бондарава яму адказала, што «хацела сціпла прамаўчаць, але ж ёсць жа сапраўдныя сябры, якія абавязкова пра ўсё раскажуць».
«Для мяне гэтая ўзнагарода стала поўнай нечаканасцю, але тым яна каштоўней. Дзякую таварышаў па партыі за высокую ацэнку і бяру абавязацельства зрабіць усё магчымае, каб і надалей быць годнай вашага даверу», — дадала яна.
Беларускімі ўзнагародамі прарасійская прапагандыстка пакуль адзначана не была.
Каментары