«Наша міліцыя нас беражэ, а хуліганаў карае. Поўнае ўбоства!» Кінакрытыкі патлумачылі сэнс пераробкі канцоўкі «Слова пацана»
«Крыжоўнікаву спатрэбілася аднавіць у правах дзяржаву». Кінакрытыкі распавялі каналу «Можем объяснить», у чым выявіўся галоўны сэнс серыяла «Слова пацана» пасля скандалаў і пераздымак канцоўкі.
Сёння зʼявілася восьмая, перазнятая серыя нашумелага серыяла «Слова пацана. Кроў на асфальце». Яго крытыкавалі ў расійскіх уладных колах (дэпутаты прасілі СК праверыць кіно «на прадмет прапаганды небяспечнага ладу жыцця для падлеткаў»), пасля чаго зʼявіліся падазрэнні, што дзве фінальныя серыі пераздымаюцца з-за цэнзурных меркаванняў.
Рэжысёр Жора Крыжоўнікаў у гутарцы з «МО» наяўнасць цэнзуры і ціску зверху адмаўляў і сцвярджаў, што пераробка кіно — звычайная практыка.
Аднак апошняя серыя сапраўды істотна адрозніваецца ад першапачатковага варыянту:
у ёй значна больш годна выглядаюць прадстаўнікі ўлады — камсамольцы і міліцыя; у прыватнасці, прыбрана шакуючая сцэна з камсамольцамі ў лазні. А галоўны герой, «афганец», які стаў бандытам, наадварот, прадстаўлены ў яшчэ больш змрочным святле.
«Што тычыцца перазнятага фіналу — гэта беспрэцэдэнтная гісторыя, яна ў чарговы раз даказвае, што і тут мы наперадзе планеты ўсёй, гатовыя мяняць цалкам драматургію і задуму ва ўгоду «духу часу», — сказала ў размове з «МО» кінакрытык Зінаіда Прончанка. — Адно зразумела, Крыжоўнікаву спатрэбілася аднавіць у правах дзяржаву.
Наша міліцыя нас беражэ, а хуліганаў карае. Поўнае ўбоства! Шкада кінематаграфістаў, якім даводзіцца цяпер перакваліфікавацца на працягу серыялу нават не ва «ўпраўдомы», а ў палітрукі. Дакладней не шкада».
«Я думаю, што супрацьстаянне міліцыянтаў і маладых бандытаў, якое абмяркоўваецца ўсімі, шпаны ў серыяле «Слова пацана» гэта нейкі лжэканфлікт, у тым сэнсе, што гэта нешта накшталт канфлікту паміж рознымі групоўкамі — універсамаўскімі і дамбытаўскімі, дапусцім, — сказаў «МО» кінакрытык «Медузы» Антон Долін. — Яны, вядома, адзін з адным дзеляць зоны ўплыву, але па сутнасці, яны [міліцыянты і бандыты] аднолькавыя.
Яны пры дапамозе хлусні, маніпуляцый і гвалту, змагаюцца за целы і душы байцоў, вярбуюць на свой бок, не грэбуючы ніякімі сродкамі».
«Мне здаецца зусім неістотным пытанне аб тым, замаўляў ці не Інстытут развіцця інтэрнэту Крыжоўнікаву, Залатарову і прадзюсарам зрабіць менавіта такі серыял, кіравалі яны імі ці не, — дадае Долін. — Па сутнасці гэты серыял працуе на тыя каштоўнасці, якія зʼяўляюцца ў сённяшняй Расіі дамінуючымі на ўсіх узроўнях».
Прапаганда азадачылася, чаму моладзь абмяркоўвае серыял «Слова пацана», а не выбары. І распісалася ў бяздарнасці
«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы
З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі
У серыяле «Слова пацана» заўважылі Пагоню
Каментары