Брэсцкі абласны суд вынес завочны прысуд экс-рэстаратару і грамадскаму дзеячу Вадзіму Пракоп'еву.
Пракоп'еву гэтым разам інкрымінавалі:
- ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі);
- ч. 1 і 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
- ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці);
- ч. 3 арт. 361 (удзел ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі іншай дзяржавы).
У выніку яго завочна асудзілі на 25 гадоў пазбаўлення волі і штраф 1000 базавых велічынь (37 тысяч рублёў).
Улетку Пракоп'ева ўжо асудзілі завочна на 25 гадоў калоніі.
Каментары