У снежні ў Беларусі было прададзена ўдвая больш легкавых аўтамабіляў, чым летась
За снежань 2023 года ў Беларусі было прададзена новых легкавых аўтамабіляў у 2,07 раза больш, чым за той жа месяц 2022-га, сведчаць даныя Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).
Паводле інфармацыі кампаній, якія ўваходзяць у склад БАА, «сумарныя продажы легкавых аўтамабіляў і лёгкай камерцыйнай тэхнікі» ў мінулым месяцы дасягнулі 3 480 (у лістападзе — 3 057).
«Падобныя продажы з'яўляюцца найлепшымі ў абсалютным выяўленні па колькасці прададзеных машын за перыяд 2022-2023 гадоў, — гаворыцца ў паведамленні. — Аб'ём продажаў новых легкавых аўтамабіляў у прадстаўленай вышэй лічбе складае 2 907 штук, ці 83,5% рынку. Астатнія 16,5% прыпадаюць на лёгкую камерцыйную тэхніку — 573 аўтамабілі».
Больш за ўсё было прададзена аўтамабіляў Geely (беларускай зборкі) — 2 076 адзінак. Такім чынам, доля прадукцыі «БелДжы» на рынку новых легкавых аўто ў снежні склала 71,4%.
Чытайцк таксама:
«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым
Дзясяткі беларусаў папаліся на «лёгкіх грашах» пры размытненні чужога аўто
Каментары