Асноўны турнір Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе стартуе ў Мельбурне ў гэту нядзелю.
У першым крузе Вікторыя Азаранка (18-я ракетка свету) будзе змагацца з італьянскай спартсменкай Камілай Джорджы (55-я).
Аляксандра Сасновіч (83), калі адновіцца ад пашкоджання, згуляе супраць іспанкі Рэбекі Машаравай (94).
Суперніца другой ракеткі свету Арыны Сабаленка пакуль не вызначана.
Вікторыя Азаранка выйгравала Australian Open у 2012 і 2013 гадах, Арына Сабаленка выйграла турнір год таму.
Каментары