Каханне і сэкс1010

У часе сэксу больш думаеш пра тое, як выглядаеш, чым пра задавальненне? Каментуе сэксолаг

Чаму жанчына ў часе інтыму думае пра тое, як яна выглядае, і як напругу ператварыць у асалоду?

 Выява: vecteezy

— Я не магу расслабіцца і атрымаць задавальненне падчас сэксу са сваім маладым чалавекам. Увесь час думаю аб тым, як я выглядаю. Ён мяне лашчыць, а ў маёй галаве думкі, ці добра зробленая эпіляцыя, ці дастаткова сэксуальная бялізна, ці не тырчыць жывот і г. д. Я ўжо стамілася ад гэтага і хачу атрымліваць асалоду ад працэсу. Што мне рабіць?

На пытанне BAR24 адказвае сэксолаг, доктар-псіхатэрапеўт Васіль Шаўлякоў.

— Насамрэч, гіперкантроль і складанасць абстрагавацца ад празмернай разумовай актыўнасці — гэта частая праблема шматлікіх жанчын. Так адбываецца з прычыны фізіялагічных асаблівасцяў. То-бок асаблівасцяў працы цэнтральнай нервовай сістэмы ў жанчын. У жанчын заўсёды ў галаве шмат кагнітыўных рацыянальных канструктараў працэсаў. Яны і патрабуюць сталай канцэнтрацыі ўвагі. Таму часта жанчына фіксуецца не на бягучай рэальнасці, а хутчэй на сваіх думках. Яны забягаюць далёка наперад. З прычыны гэтага працэсы, якія патрабуюць увагі ў цяперашнім моманце, могуць пакутаваць у сваёй эфектыўнасці і якасці.

Сэкс — адзін з такіх працэсаў. Ён патрабуе апускання ў свае перажыванні і ў свае адчуванні. Празмерная разумовая актыўнасць, вядома, шмат у чым замінае, перашкаджае асалодзе і задавальненню.

Акрамя таго, гэтая сітуацыя можа пагаршацца нейкімі складанасцямі ва ўспрыманні ўласнага цела і ўласных фізіялагічных і эмацыйных рэакцый. Напрыклад, жанчыны вельмі шмат увагі надаюць стану свайго цела і гукам, якія выдаюць. Бо ў іх ёсць уяўленне пра тое, што гэта альбо непрыгожа, альбо будзе нейкім чынам адцягваць ці нават «адварочваць» партнёра.

Акрамя таго, калі ў жанчыны нізкі ўзровень узбуджанасці, то-бок няма паглынання працэсам, то яна так ці інакш будзе адцягвацца на іншыя думкі проста па звычцы, таму што так закладзена прыродай. І тады хутчэй пытанне ва ўменні канцэнтравацца на ўласных адчуваннях і перажываннях, то-бок заставацца ў моманце. Гэта адносіцца да павышэння самаацэнкі з ідэі таго, што партнёру важна давяраць у яго меркаванні і яго задавальненні.

Ці заўважае мужчына праблемы жанчыны ў часе сэксу

Калі мужчына знаходзіцца з вамі, калі ён абраў вас, то, натуральна, ён так ці інакш атрымлівае асалоду ад працэсу і вашага цела. Думаць аб тым, што яму нешта не спадабаецца, — гэта спрабаваць усядзець на двух крэслах. Вырашаць за сябе і за яго.

Я думаю, што ваш мужчына цалкам можа сам за сябе вырашыць, наколькі яго задавальненне будзе залежаць ад, напрыклад, вашай прыгажосці ці ад вашага цела. 

Калі ж партнёрам нешта не падабаецца ці іх нешта не задавальняе, то заўсёды ёсць магчымасць аб гэтым пагаварыць. 

І апошні момант. Ён заключаецца ў тым, што сапраўды жанчыны вельмі схільныя да розных трывожных станаў. Улічваючы вялікую напругу, якой патрабуе актыўнае сацыяльнае, прафесійнае і сямейнае жыццё, жанчыне вельмі важна авалодваць рознымі навыкамі самакантролю. Напрыклад, медытатыўнымі, рэлаксацыйнымі і іншымі тэхнікамі. Яны дапамагаюць пераключыцца ад мітусні будняў ці нейкіх праектаў. 

Тады можна выйсці ў пазіцыю чалавека, які на нейкі час можа адпусціць свае думкі, тады і атрымаецца дазволіць сабе крыху адпачыць, атрымліваючы асалоду ў дадзены момант. 

Акрамя таго, на мой погляд, калі жанчыне цяжка расслабіцца ў прысутнасці мужчыны з пункта гледжання сваёй сэксуальнасці і разняволенасці, хутчэй за ўсё, гэта адбіваецца не толькі ў інтымным плане, але і ў іншых, у тым ліку і бытавых, працэсах.

Ёй будзе складана расслабіцца і з мужчынам, і пераключыцца на задавальненне ад кубачка кавы.

Я б парэкамендаваў звярнуцца да псіхолага ці да сэксолага. У суправаджэнні спецыяліста жанчына змагла б павысіць самаацэнку. Яна б навучылася расслабляцца і прысутнічаць у моманце, адхіляючыся ад нейкіх старонніх працэсаў.

Каментары10

  • проста whaat
    14.01.2024
    а я думаю, гэта проста праз звышпатрабаваньні грамадзтва да жанчыны. эпіляцыя інтымных месцаў, вылізаны зьнешні выгляд, фемінныя паводзіны — гэта тое, чаго ад нас чакае грамадзтва, а ня тое, што закладзена ў жанчынах фізіялагічна. спыталі б хоць псіхалагіню разам з гэтым прафанам.
  • Жвір
    14.01.2024
    Сабаленка перамагла сваю суперніцу ў Аўстраліі. Чаму не знаходжу інфармацыі на НН ?
  • хто прафан?
    15.01.2024
    ён правы -
    "То-бок асаблівасцяў працы цэнтральнай нервовай сістэмы ў жанчын. У жанчын заўсёды ў галаве шмат кагнітыўных рацыянальных канструктараў працэсаў. Яны і патрабуюць сталай канцэнтрацыі ўвагі. Таму часта жанчына фіксуецца не на бягучай рэальнасці, а хутчэй на сваіх думках. Яны забягаюць далёка наперад."
    усё так і ёсць. мая галава, здаецца, увогуле не адключаецца

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Стрыжак абвясціў пра мабілізацыю службы эвакуацыі8

Шведы прадалі мабільнага распрацоўшчыка з беларускімі каранямі больш чым за мільярд даляраў1

Мінчанка расказала, як змагла правезці ежу праз беларуска-літоўскую мяжу9

Лісты палітвязня Вацлава Арэшкі з турмы напісаныя чужой рукой

Трамп выбраў Роберта Кенэдзі-малодшага міністрам аховы здароўя13

У Беларусі прадаюць мёд за 300 рублёў — што за ён?2

«Калі ласка, памры». Нейрасетка з абразамі і праклёнамі накінулася на карыстальніка. Спыталі ў яе, чаму яна раззлавалася31

Па ўсёй Беларусі прайшла хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў7

23-гадовы хлопец загінуў у лабавым сутыкненні ў Светлагорскім раёне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Галоўнае
Усе навіны →