Пажар — у марскім порце Усць-Луга Ленінградскай вобласці. Расійскія ўлады гавораць пра атаку ўкраінскімі беспілотнікамі
Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што ў порце Усць-Луга адбыўся пажар. Праведзена эвакуацыя персаналу, пацярпелых, запэўнівае Драздзенка, няма.
У Кінгісэпскім раёне вобласці ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці.
Драздзенка не ўдакладніў прычыну пажару ў порце. Але сёння ноччу тэлеграм-канал «Осторожно, новости» са спасылкай на жыхароў Кінгісэпа паведамляў, што тыя чулі гукі беспілотнікаў.
Мінабароны Расіі тое, што адбылося ў порце Усць-Луга, пакуль не каментавала.
Ленінградская вобласць трапіла пад атаку беспілотнікаў упершыню 18 студзеня. Да гэтага самай паўночнай і выдаленай ад Украіны цэллю афіцыйна называлі Пскоўскую вобласць.
Таксама пра начныя атакі беспілотнікаў сёння паведамілі ўлады Тульскай вобласці. Міністэрства абароны Расіі таксама пісала, што дроны былі збітыя над Арлоўскай і Смаленскай абласцямі.
Украінскія ўлады пакуль не каментавалі паведамленні аб беспілотніках, збітых над расейскімі рэгіёнамі.
Заходнія эксперты схіляюцца да думкі, што ўкраінская тактыка «актыўнай абароны» апраўдвае сябе
«Хахол, табе п*** канкрэтна». Украінцы знішчылі расійскага ваенкара ВІДЭА
Беспілотнік скінуў выбухоўку на нафтабазу ў Клінцах Бранскай вобласці
ГУР Украіны: Атака на нафтабазу ў Ленінградскай вобласці была паспяховай
Каментары
І падпісвайце ў загалоўку, што гэта ў РФ.