Аналітычны сэрвіс Numbeo прааналізаваў кошт на паслугі таксі ў 96 краінах, у тым ліку ў Беларусі.
Выявілася, што найбольшая сума ў разліку за адзін кіламетр — у Швейцарыі. Яна заняла першае месца сярод самых дарагіх краін з вялікім адрывам — 4,15 еўра. Далей па спісе ідуць Люксембург (3 еўра), Кувейт (2,98 еўра) і Ямайка (2,95 еўра). Замыкае топ-5 Албанія з 2,88 еўра за кіламетр.
Сярод еўрапейскіх краін Беларусь стала першай па таннасці паслуг таксі. У сярэднім беларусы плацяць ад 0,28 еўра за кіламетр дарогі.
Цэны ў нашых суседзяў атрымаліся наступныя:
- Украіна — 0,29 еўра;
- Расія — 0,31 еўра;
- Польшча — 0,68 еўра;
- Літва і Латвія — 0,90 еўра.
А самыя маленькія цэны за таксі ў свеце — у Арменіі (0,27 еўра) і Філіпінах (0,23 еўра).
У сусветным рэйтынгу Беларусь дзеліць трэцяе месца разам з Іранам, Узбекістанам і Індыяй.
Усе цэны актуальныя на 15 студзеня 2024 года.
Каментары