Сціплыя афішы, якія анансуюць канцэрт Макса Каржа, заўважылі ў Бабруйску, але не выключана, што яны з'явяцца і ў іншых гарадах, бо ў афішы пералічаныя таксама Магілёў, Асіповічы, Рагачоў і Орша, піша Orsha.eu.
Афішы даюць мала інфармацыі пра канцэрты, але больш пра іх даведацца прапануюць, прайшоўшы па QR-коду. Падобна да таго, што менавіта дзеля гэтага QR-кода і распаўсюджваюцца фальшывыя афішы пра фальшывы канцэрт.
На самай справе ніякага канцэрта Каржа найбліжэйшым часам не плануецца ні ў Бабруйску, ні ў іншых гарадах. Увогуле найбліжэйшым часам Корж не плануе канцэртаў на радзіме, дый за мяжой ніякіх дат іх пакуль не прызначана.
Каментары