У 2023 годзе у Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі
У 2023 годзе Польшча адмовіла ў наданні часовага дазволу на жыхарства 13,9% заяўнікаў з Беларусі, паведамляе «Позірк» са спасылкай на даследаванне «Польскага кансультанта».
Грамадзянам Расіі пры гэтым адмовілі ў 36,2% выпадкаў, Украіны — у 5,7%, грамадзянам іншых дзяржаў — у 17%.
Усяго летась у атрыманні ДНЖ у Польшчы было адмоўлена 23 979 іншаземцам, самая вялікая доля адмоваў была ў Мазавецкім ваяводстве — 14,96% (15 023 чалавекі).
У 2023 годзе Польшча выдала 334 381 часовы дазвол на жыхарства, у тым ліку 59 627 беларусам (17,8% ад агульнай колькасці). Найбольшая доля выдадзеных ДНЖ прыпадае на ўкраінцаў (65%; 217 250 чалавек), найменшая — на расейцаў (2%; 6 841).
Па стане на 31 снежня 2023 года ў Польшчы жылі 118 562 грамадзяніна Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, які выдадзены ў Польшчы і дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны, паведаміў раней Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на даныя Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы.
Мяняюцца правілы выдачы віз для беларусаў з картамі паляка
«Больш за палову майго офіса выкарыстоўвала гэтую візу проста для падарожжаў». Што думаюць айцішнікі пра закрыццё праграмы Poland.Business Harbour
Беларусам адмовілі ў ПМЖ у Польшчы з-за тыпу візы. Выглядае, што памылкова, але гэта вялікая праблема
Каментары