Следчы камітэт паведаміў, што ноччу 9 лютага 36-гадовы нецвярозы жыхар Мінска ішоў паблізу крамы па вуліцы Прытыцкага і ўступіў у канфлікт з агітацыйным стэндам, які стаяў непадалёк.
Паводле інфармацыі прэс-службы Следчага камітэта, чалавек «без усялякай на тое прычыны падышоў да інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі ўлёткамі і ўдарыў па ім кулаком. Пасля чаго схаваўся».
Неўзабаве мужчыну затрымалі, матываў свайго ўчынку ён патлумачыць не змог. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса РБ.
Каментары
Паміж вёскамі дарогі пачыніце. Выглядаюць як пасля бамбёжак.
А на дошцы ў пад'ездзе нейкае кацап'ё павесіла аб'яву: сям'я із росіі ісчет квартіру. Так і хацелася адправіць пару ласкавых, але ж можа гэта наўмысна...