Ежа11

У кафэ ў Брэсце наведвальнікі сустрэлі мыш. А яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз чакаў пад расцягаем

У Брэсце пара вырашыла схадзіць на «Гастрафэст» у кафэ. Там іх чакаў не вельмі прыемны сюрпрыз (і нават не адзін). Але карыстальнікі тыктоку аднесліся да сітуацыі з гумарам.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Цяпер у Беларусі праходзіць чарговы «Гастрафэст». Кафэ-ўдзельнікі прапаноўваюць наведвальнікам розныя сэты па аднолькавым кошце — 43 рублі.

У Брэсце пара вырашыла пачаставацца стравамі ў кафэ «Няма пытанняў». Там у сэт уваходзіць расцягай маскоўскі, салата «Мімоза», грыбны суп, катлеты «Пажарскія» з бульбяным пюрэ, а на дэсерт — шакаладная каўбаса. Гучыць смачна, а на фота выглядае яшчэ лепш. Паведамляецца, што агульная вага страў — 1170 грам.

Але ў кафэ наведвальнікі нечакана сустрэлі яшчэ аднаго гурмана — маленькую мыш. Тая бегала побач са сцяной, а потым знікла за адной з цаглін — відавочна, там у яе норка.

@katsy_life

♬ оригинальный звук - Katsy_life

— Не баішся? — пытаецца мужчынскі голас за кадрам.

— Канешне, баюся! — з ноткамі трагізму адказвае жаночы. — Ашалець!

Незапланаваная сустрэча аказалася не адзіным непрыемным сюрпрызам. Аўтарка відэа паказала, што ў яе талерцы пад тым самым расцягаем маскоўскім апынуліся некалькі валасоў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Менш чым за суткі відэа набрала ў тыктоку больш за 255 тысяч праглядаў і каля 6 тысяч лайкаў. Але шмат хто з каментатараў паставіўся да сітуацыі з гумарам.

Жартавалі, што пара сустрэла Рэмі — героя папулярнага анімацыйнага фільма: «Мультфільм «Рататуй» не глядзелі? Дык паглядзіце і супакойцеся!», «Гэта шэф-кухар выйшаў спытаць, ці ўсё вам спадабалася».

Скрыншот мультфільма «Рататуй»

Хтосьці падтрымаў ідэю, што мыш сапраўды працаўладкаваная ў кафэ: «Гэта Барыс. Ён працуе там самелье збожжавай прадукцыі», «Дык гэта штатная адзінка. Дэгустатар-аніматар».

Нехта паспрабаваў знайсці апраўданне кафэ: «Аднапавярховы будынак, былая «заброшка», быццам бы мыш. Можна зразумець, гэта не прусак. Але валасы пад булкай — апошняе, што я хацеў бы бачыць».

Былі і тыя, хто пашкадаваў мыш і выказаў спадзяванне, што грызуна пакармілі. А самыя вынаходлівыя пабачылі ідэю для стартапа: «Мыш-кафэ. Ці Мышкакафэ. Каму як падабаецца».

Каментары1

  • Нефанатка
    19.11.2024
    Я тоже сразу про мультик подумала))) радует, что белорусы чувство юмора не потеряли

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына даў у доўг 300 тысяч даляраў. Пазычальнік адмовіўся вяртаць1

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?11

ІТ-кампанія з офісам у Беларусі звальняе людзей з-за суда з амерыканцамі

У крамы завозяць свежую чырвоную ікру — некаторыя цэны шакуюць3

У Беларусі сталі садзіць менш бульбы2

У Беларусі выпусцілі электрасмеццявоз2

Беларускі хакеіст атрымаў польскае грамадзянства і гатовы гуляць за зборную Польшчы10

Le Figaro выдаліла інфармацыю, што Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне біць дальнабойнымі ракетамі2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках7

«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках

Галоўнае
Усе навіны →