Грамадства1111

«Магу толькі маліцца, каб дачка была жывая», — бацька Марыі Калеснікавай, пра якую ўжо год няма навінаў

15 лютага мінулага года датаваны апошні ліст асуджанай на 11 гадоў паплечніцы Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава падчас суду. Фота: Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

Прайшоў год з таго часу, як сям'я зняволенай Марыі Калеснікавай атрымала ад яе ліст, і з таго часу ніхто яе не бачыў і нічога пра яе не чуў, паведамілі Associated Press у сераду яе сваякі і заходнія афіцыйныя асобы.

«Я магу толькі маліцца, каб мая дачка была жывая, таму што адміністрацыя турмы ў Гомелі не дазваляе спаткання і не адказвае на мае лісты і просьбы», — сказаў бацька Калеснікавай Аляксандр Калеснікаў для Associated Press.

На жаль, сітуацыя з Калеснікавай не ўнікальная. Больш за год няма інфармацыі пра асуджанага на 14 гадоў Міколу Статкевіча, з 25 красавіка канкрэтыкі пра Віктара Бабарыку, які кінуў на выбарах выклік Лукашэнку і пацярпеў за гэта. Дзясяткі палітвязняў трапілі ў інфармацыйны вакуум.

@nashaniva Бацька Марыі Калеснікавай цэлы год не мае навінаў пра дачку #политзаключенные #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #программистка #нашаніва #марияколесникова #навіныбеларусі ♬ The Cruel 5 - Mr Obed

Каментары11

  • Усё будзе добра
    15.02.2024
    Канечне жывая. Ніхто не будзе хаваць цэлы год труп у калоніі.
    Ад іншых палітвязняў таксама няма звестак. Проста пра іх ніхто не піша.
  • Jozafat
    15.02.2024
    На жаль, як раз малітве беларусы ўдзяляюць самае апошняе месца ў барацьбе за вызваленьне палітвязьняў. Хаця б яно мусіла быць першым. Бязбожны народ...
  • Ленинец
    15.02.2024
    А Ленин бы выбрал эмиграцию и уж оттуда бы продолжил. А эта выбрала добровольная посадка, как и Навальный. Ну, и кто тут рациональный? Ленин или навальнята? 

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў чакаюць змены па візах у Вялікабрытанію1

«Адна з найбуйнейшых паветраных атак». Расія выпусціла па Украіне 120 ракет і 90 дронаў6

Доктар гісторыі: Абвінавачваць медыкаў і настаўнікаў у сучаснай Беларусі ў калабарацыянізме проста абсурдна16

На беларуска-польскай мяжы расце чарга з легкавых аўто

Некалькі месяцаў таму Зяленскі адгаварыў Шольца ад званка Пуціну1

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну64

У Мінску працуе святлафор, які раздае парады. А кагосьці і пужае12

На Камароўцы знайшлі яблыкі па «цане крыла самалёта»2

Дроны ўпершыню атакавалі Удмуртыю — беспілотнік упаў на ваенны завод1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?2

Што зменіць дазвол біць ракетамі ATACMS углыб тэрыторыі Расіі?

Галоўнае
Усе навіны →