Уначы невядомыя ў цывільным разбурылі мемарыялы Аляксею Навальнаму ў Маскве і рэгіёнах
Людзі ў цывільным адзенні запакавалі ў смеццевыя мяшкі і знеслі кветкі, якія прыносілі да Маскварэцкага моста, Сцяны плачу і Салавецкага каменя ў Маскве.
У некаторых выпадках гэта адбывалася пад наглядам паліцыі, піша тэлеграм-канал «Осторожно, новості».
Стыхійныя мемарыялы таксама разбурылі ва Уладзівастоку, Хабараўску, Варонежы — сілавікі ў гэты час перапісвалі звесткі тых, хто прыйшоў ускласці кветкі ў памяць аб Навальным.
Пра раптоўную смерць Аляксея Навальнага ў калоніі «Палярны воўк» за Паўночным колам стала вядома ў пятніцу днём. Галоўнаму расійскаму апазіцыйнаму дзеячу было 47 гадоў.
Агулам Аляксей Навальны, затрыманы 17 студзеня 2021 года па вяртанні з Нямеччыны ў Маскву, быў асуджаны на 19 гадоў і за апошні час 27 разоў трапляў у ШІЗА.
У калоніі раптоўна памёр Аляксей Навальны
Юлія Навальная: Хачу, каб Пуцін, яго атачэнне ведалі, што яны панясуць за тое, што яны зрабілі з нашай краінай, маім мужам, адказнасць
«Гадзіннік цікае». Байдэн усклаў адказнасць за смерць Навальнага на Пуціна і нагадаў пра Украіну
У розных гарадах свету адбыліся акцыі памяці Навальнага ФОТЫ
«Ён памёр, не зломлены тыраніяй» — Барак Абама пра смерць Аляксея Навальнага
Каментары