Кіроўцу выкінула праз лабавое шкло. У Мазыры аўто перакулілася і з усяе моцы ўрэзалася ў слуп
Днямі ў Мазыры адбылася аварыя, у якой кіроўца цудам не атрымаў сур'ёзных траўмаў (прынамсі, так паведамляюць у абласной ДАІ).
На камеру вонкавага відэаназірання трапіў момант выезду легкавіка на ходнікі з наступным пераваротам і сутыкненнем са слупом, піша Onliner.by.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Honda на вуліцы Ульянаўскай здзейсніў сутыкненне са спадарожным аўтамабілем, які ажыццяўляў перастраенне, — падзяліліся інфармацыяй супрацоўнікі ДАІ. — Пасля гэтага ён страціў кантроль над кіраваннем ТС і здзейсніў наезд на бардзюрны камень, а затым урэзаўся ў слуп».
Нягледзячы на сцвярджэнні інспектараў, што кіроўца быў прышпілены, адзін з чытачоў сцвярджае: гэта не так. «Аўтамабіліста выкінула праз лабавое шкло», — распавёў ён Onlíner.
Каментары