Новыя Целянцееўскія могілкі ў Оршы пад уплывам умоваў надвор'я ператварылася ў суцэльную коўзанку прынамсі на адным іх участку. Непрыемнае відэа даслалі чытачы выдання Orsha.eu.
На відэа відаць, што некаторыя магілы цалкам сышлі пад лёд. Гэта азначае, што глеба не прыняла ваду, а на холадзе яна замерзла.
Такі стан рэчаў можа спрычыніцца да пашкоджання і магілаў, і помнікаў. А калі пачнецца адліга, то могілкі ў гэтым месцы стануць на нейкі час балотам, па якім будзе немагчыма прайсці.
Раней падобная сітуацыя фіксавалася на новых гарадскіх баранавіцкіх могілках у вёсцы Лесіна.
Каментары