Белы дом 23 лютага накладзе на Расію новыя санкцыі за смерць Навальнага
Каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі анансаваў новыя санкцыі ЗША ў дачыненні да Расіі ў сувязі са смерцю ў турме расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага. Санкцыі маюць абвясціць у пятніцу, 23 лютага.
«Па распараджэнні прэзідэнта Байдэна мы аб'явім пра буйны пакет санкцый у гэтую пятніцу, каб прыцягнуць Расію да адказнасці за тое, што адбылося з Навальным», — заявіў Кірбі.
Пакуль што прадстаўнік Белага дома адмовіўся паведаміць падрабязнасці, спаслаўшыся на дзейную практыку не паведамляць пра змест санкцый да іх увядзення.
Каментары