Пуцін павіншаваў Лукашэнку з перамогай «патрыятычных сіл» на выбарах
«Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі», — гаворыцца ў віншаванні.
Уладзімір Пуцін павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і «ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл», адпаведнае паведамленне было апублікавана прэс-службай Крамля.
«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, ад душы віншую вас з паспяховым правядзеннем адзінага дня галасавання і ўпэўненай перамогай беларускіх патрыятычных сіл. Высокая яўка выбаршчыкаў і вынікі народнага волевыяўлення наглядна пацвярджаюць шырокую падтрымку курсу на гарманічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, які праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам, забеспячэнне ўнутрыпалітычнай стабільнасці і прасоўванне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні.
Расійскі лідар выказаў надзею, што выбраныя парламентарыі будуць эфектыўна супрацоўнічаць са сваімі калегамі з РФ у рамках міжпарламенцкага дыялогу і шматпланавых міжрэгіянальных сувязяў.
Пуцін таксама пажадаў Лукашэнку здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці.
Нагадаем, што па выніках парламенцкіх выбараў у Палату прадстаўнікоў прайшлі 51 чалавек «Белай Русі», 40 дэпутатаў з'яўляюцца беспартыйнымі. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымала 8 мандатаў, Камуністычная партыя — сем, Ліберальна-дэмакратычная партыя атрымала ганебныя чатыры месцы.
Марзалюка ўсё ж прызначылі дэпутатам. Прагноз «НН» на выбары спраўдзіўся на 97%
У Карпенкі спыталі аб прымусовым галасаванні. Ён занерваваўся
Партыя Гайдукевіча аказалася аўтсайдарам у куртатым беларускім парламенце, атрымаўшы ганебныя чатыры мандаты
Што за назіральнікі з Еўропы прыехалі на выбары ў Беларусь
Шэсць беларусаў замежжа прагаласавалі на адмысловым участку ў Мінску
Каментары