Вярхоўны суд Расіі канчаткова адхіліў скаргу Надзеждзіна аб нядопуску да прэзідэнцкіх выбараў
Рашэнне пра адмову рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, якое выдаў ЦВК, набыло моц.
«Мне здаецца, што для краіны было б лепей, калі б грамадзяне маглі самі вырашыць, каго яны хочуць бачыць у бюлетэні. Сотні тысячы чалавек заявілі аб тым, што хочуць бачыць у ім мяне», — сказаў палітык у апошнім слове на спрэчках перад калегіяй Вярхоўнага суда.
Вярхоўны суд РФ прызнаў законным рашэнне ЦВК аб нядопуску Барыса Надзеждзіна да выбараў прэзідэнта 21 лютага, пасля чаго палітык падаў апеляцыю. Рашэнне 4 сакавіка канчатковае, абскарджваць яго нельга.
Барыс Надзеждзін быў адзіным з патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РФ, які выступаў супраць уварвання расійскіх войскаў ва Украіну. Адмову зарэгістраваць Надзеждзіна ў ЦВК патлумачылі тым, што нібыта знайшлі ў подпісах за Надзежына вялікую долю браку, чым дапушчальна па законе.
Такім чынам у выбарчых бюлетэнях застаецца чатыры кандыдатуры: Уладзімір Пуцін, лідар ЛДПР Леанід Слуцкі, прадстаўнік КПРФ Мікалай Харытонаў і Вячаслаў Даванкоў («Новыя людзі»).
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15-17 сакавіка.
Каментары