У Польшчы каля мяжы знайшлі паветраны шар, які прыляцеў з Беларусі
У суботу апоўдні з'явілася інфармацыя, што польскія службы знайшлі на мяжы з Беларуссю паветраны шар. Лятаючы аб'ект быў выяўлены ў зоне адказнасці памежнай службы ў Кузніцы, піша Onet.pl.
Паветраны шар знайшлі каля вёскі Мінкаўцы, якая месціцца ў Шудзялаўскай гміне.
Прэс-сакратар Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Беластоку паведаміў, што гэты шар — не шпіёнскі і не разведвальны, а кантрабандысцкі. Да яго былі прымацаваныя цыгарэты.
Памежнікі падлічылі, што такі кантрабандны паветраны шар можа перавозіць каля 20 пачкаў цыгарэт.
Каментары